Канстанцін Аўдзеевіч Смоўскі (21 мая 1882/1889/1894К. Смовський Моя служба Батьківщині — 8 сакавіка 1960) — украінскі ваенны дзеяч, палкоўнік Арміі УНР, генерал-харунжы ў эміграцыі, пранямецкі калабарант. Адзін з удзельнікаў знішчэння Хатыні.
Біяграфія Вучыўся ў пачатковай школе ў Гнідынцах, потым у гімназіі ў Прылуках.
У расійскіх войсках У 1913 годзе скончыў Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча. У Першую сусветную вайну — камандзір батарэі коннай і горнай артылерыі. У пачатку 1917 года камандаваў запасной гарматнай батарэяй у Маскве.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі далучыўся да ўкраінскага нацыянальнага руху. Быў дэлегатам III Усеўкраінскага вайсковага з’езду ў Кіеве ад Маскоўскага гарнізона. Абраны дэлегатам на перамовы аб украінізацыі Адэскай ваеннай акругі.
У войсках УНР З канца 1917 года служыў ва ўкраінскай арміі. Працаваў выкладчыкам практычнага абслугоўвання зброі 2-й Украінскай юнацкай школы.
У студзені 1918 года ўступіў у Гайдамацкі кіш Слабобскай Украіны арміі Цэнтральнай Рады. Узначаліў гарматную батарэю. Удзельнічаў у вулічных баях у Кіеве з бальшавікамі, у прыватнасці, за завод «Арсенал».
Увесну прызначаны памочнікам ваеннага каменданта ў Астрогу, арганізоўваў набор у Армію УНР. Пасля Гетманскага перавароту накіраваны ў Бярдычаў, дзе ўзначаліў 1-ю гарматную батарэю Асобнага Чарнаморскага корпуса. Потым далучыўся да паўстання Дырэкторыі УНР.
У званні палкоўніка сфарміраваў Чарнаморскі артылерыйскі полк. З лютага 1919 года служыў камандзірам 5-га Кінбурнскага кавалерыйскага палка 2-й кавалерыйскай дывізіі. Далей — камандзір 29-га кавалерыйскага дзеючага палка. У ліпені накіраваны ў 1-ы кавалерыйскі полк, потым— у 2-і кавалерыйскі полк.
Зімой 1919 года ў баях на Левабярэжнай Украіне з войскамі Савецкай Расіі быў паранены і ўзяты ў палон. Неўзабаве ўцёк і пасля лячэння ў Кіеве вярнуўся на фронт. У снежні ўдзельнічаў у Першым зімовым паходзе Арміі УНР, пазней трапіў на тэрыторыю Польшчы, дзе быў інтэрніраваны польскімі ўладамі. Вясной 1920 года дэзерціраваў.
З 23 ліпеня 1920 года — камандзір 1-га кавалерыйскага палка. Затым узначаліў 1-ю брыгаду. З 13 красавіка 1921 года служыў памочнік брыгаднага генерала 1-й асобнай кавалерыйскай дывізіі.
Летам 1921 года быў зняты з пасады пасля таго, як атэстацыйная камісія выявіла адсутнасць у яго афіцэрскага звання да службы ва ўкраінскім войску.
Жыў у эміграцыі ў Польшчы.
У войсках Польшчы і Германіі Пасля разгрому Арміі УНР быў сярод тых афіцэраў, якія ў 1929 годзе па дамове Пятлюры і Пілсудскага былі прыняты ў Войска Польскае. Служыў у 11-м уланскім палку. Даслужыўся да звання маёра. Удзельнічаў у нямецка-польскай вайне 1939 года, трапіў у палон. У студзені 1940 года пры садзейнічанні Ваеннага міністэрства УНР у эміграцыі быў вызвалены.
З пачаткам Вялікай Айчыннай, як і некаторыя іншыя афіцэры Арміі УНР, ваяваў на баку Трэцяга Рэйху; на сярэдзіну кастрычніка 1941 года Смоўскі знаходзіўся ў Кіеве, дзе сустракаўся з членамі Букавінскага курэня. Удзельнічаў у арганізацыі ўкраінскай дапаможнай паліцыі ў Кіеве. Вясной 1942 года прызначаны намеснікам камандзіра 118-га шуцманшафт батальёна, які ўдзельнічаў у баях супраць савецкіх партызан на поўначы Украіны, а са снежня 1942 года — у БеларусіRudling, Per Anders. "The Khatyn Massacre in Belorussia: A historical controversy revisited." Holocaust and Genocide Studies 26.1 (2012): 29-58.. У сакавіку 1943 года яго падраздзяленне знішчыла вёску Хатынь.
Пазней служыў у іншых украінскіх калабарацыянісцкіх фарміраваннях, падпарадкаваных Германіі. З сакавіка 1945 года залічаны ў штаб Украінскай нацыянальнай арміі. 8—9 мая 1945 года ад імя камандавання Украінскай нацыянальнай арміі вёў перамовы з камандуючымі заходніх краін пра інтэрнаванне.
Пасляваенная міграцыя З 1945 года — у эміграцыі ў Заходняй Германіі, адзін з ініцыятараў стварэння Саюза ўкраінскіх вайскоўцаў. У 1950 годзе эміграваў у ЗША. Актыўна дзейнічаў у ветэранскіх арганізацыях жаўнераў Арміі УНР. Узначальваў Саюз украінскіх ветэранаў.
Памёр у Мінеапалісе. Пахаваны на могілках пры праваслаўным храме Юрыя Пераможцы.
Судовае разбіральніцтва У Беларусі 17 кастрычніка 2024 года Генеральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны Суд крымінальную справу па абвінавачванні Смоўскага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 127 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (генацыд).
Крымінальную справу ў дачыненні да Смоўскага пра генацыд пачалі разглядаць 19 лістапада 2024 годаКонстантин Смовский. Sputnik.by.
24 снежня 2024 года — у Вярхоўным Судзе па справе праходзяць судовыя спрэчкі бакоў. Бок абвінавачвання — Генеральная пракуратура.
30 снежня 2024 года прысудам Вярхоўнага Суда Смоўскі прызнаны вінаватым у генацыдзе — дзеяннях, учыненых з мэтай планамернага знішчэння цалкам беларускага народа як нацыянальнай і этнічнай групы, вызначанай на аснове тэрытарыяльнага, ідэалагічнага і іншых адвольных крытэрыяў, шляхам забойства і прычынення яе членам цяжкіх цялесных пашкоджанняў, наўмыснага стварэння жыццёвых умоў, разлічаных на поўнае фізічнае знішчэнне такой групы, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 127 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з арт. 46824 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у сувязі са смерцю абвінаваўчы прысуд у дачыненні Смоўскага пастаноўлены без прызначэння пакарання.
Крыніцы
Літаратура
Довідник з історії України / за ред. І. З. Підкови, Р. М. Шуста. — К. : Генеза, 2001. — ISBN 966-504-439-7. Коваленко С. Смовський Костянтин Овдійович / Чорні запорожці: історія полку. 2-ге видання. — К. : Видавництво «Стікс», 2015. — 368 с. Тинченко Я. Ю. Офіцерський корпус Армії Української Народної Республіки (1917—1921). Книга I. — К. : Темпора, 2007. — ISBN 966-8201-26-4. Тинченко Я. Ю. Офіцерський корпус Армії Української Народної Республіки (1917—1921). Книга II. — К. : Темпора, 2011. — 355 с. — ISBN 978-617-569-041-3. Українське військо [Архівовано 26 червня 2017 у Wayback Machine.]
Спасылкі
Смовський Кость // Українська мала енциклопедія : 16 кн. : у 8 т. / проф. Є. Онацький. — Накладом Адміністратури УАПЦ в Аргентині. — Буенос-Айрес, 1965. — Т. 7, кн. XIV : Літери Сен — Сті. — С. 1782. — 1000 екз. Українці у французькому Русі опору / «Машина часу» на youtube (відео) Обвалили нацистський фронт і пустили американців на Рейн: історія українських партизан у французькому Русі опору / доповнена письмова версія відео
Катэгорыя:Вязні канцлагера Дахау Катэгорыя:Генерал-харунжы (Украінская Народная Рэспубліка) Катэгорыя:Артылерысты Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Ваенныя Польшчы