Кара-Куль () — горад у Джалал-Абадскай вобласці Кыргызстана. У перакладзе з кыргызскай — «Чорнае возера» («Кара» — чорнае, «Куль» — возера). Размешчаны каля ўпадзення ў раку Нарын ракі Кара-Суу, на аўтадарозе Бішкек — Ош, за 396 км ад Бішкека, за 78 км ад чыгуначнай станцыі Таш-Кумыр (канцавы пункт лініі ад Учкургана). Цераз горад працякаюць прытокі ракі Кара-Суу — Каінды і Чон-Таш.

Катэгорыя:Гарады Кыргызстана