Тало́чныя пе́сні, талаковыя песні, талачанскія песні — разнавіднасць каляндарна-абрадавых песень, якія суправаджалі працу земляроба на талацэ.
У залежнасці ад віду сезонных работ сярод талочных песень вылучаюць 3 групы: песні веснавой талакі, жніўныя талочныя песні, песні восеньскіх талок.
Самая шматлікая група — песні вясновай талакі. Яна прадвызначыла прыроду жанру, добра перадае атмасферу працы, характэрны радасны настрой. Талочным песням уласціва антытэза, іронія, дасціпны гумар. У песнях часта гучыць зварот да гаспадара, у якім удзельнікі талакі ў незласлівай форме нагадваюць пра працу і разлік за яе, у жартоўнай форме дакараюць за нібыта недастатковае частаванне работнікаў, залішнюю ашчаднасць гаспадыні. У некаторых песнях гучаць заклёны на добры ўраджай, але пераважаюць бяседныя тэмы пра каханне, перажыванні маладой у чужой сям’і. У веснавых песнях пераважае вобраз талочніцы — вясёлай і дасціпнай жанчыны, галоўнай удзельніцы талакі.
У жніўных песнях адлюстроўваецца карціна жніва, вобразы жней. Жніўныя талочныя песні выконваліся ў час застолля пры калектыўнай апрацоўцы лёну, азімай сяўбе, малацьбе.
На тэрыторыі сучаснай Беларусі талочныя песні былі пашыраны паўсюдна, а найбольш шырока — на Падзвінні.
Зноскі
Літаратура
Осенние и толочные песни / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора; [Редкол.: В. К. Бондарчик и др.; Сост. и авт. вступит. статьи, с. 5—30, А. С. Лис]. — Минск: Наука и техника, 1981. — 679 с. — (Белорусское народное творчество) Мухаринская Л. С. Белорусская народная песня: историческое развитие: (очерки) — Мн.: Наука и техника, 1977. — 216 с. Восеньскія і талочныя песні / [Склад. і аўт. уступ. артыкулаў А. С. Ліс; Уклад. і камент. талоч. песень С. Т. Асташэвіч; Муз. частка В. І. Ялатаў; Рэд. А. С. Фядосік]. — Мн.: Навука i тэхніка, 1981. — 679 с., іл., нот. іл. (АН БССР. ІМЭФ. БНТ). Тало́чны (прыклад — Талочныя песні) //
Спасылкі Талочныя песні // Культурна асветнiцкi клуб «Спадчына» Веснавы цыкл каляндарна-абрадавай паэзіі // Блог С. А. Сычовай на сайце БДПУ імя Максіма Танка Песні талочныя // Праект «Этнаўсё» Овсейчик В. Е. К вопросу об этнокультурном районировании Белорусского Подвинья // Псковский регионологический журнал. Выпуск 2 (38) Том — 2019.
Катэгорыя:Народныя песні Катэгорыя:Беларускія народныя песні Катэгорыя:Славянская культура