Георгій Барысавіч Талстаро́жаў (; ) — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1985), прафесар (1993).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Ліскі Варонежскай вобласці Расіі. У 1967 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1967—1992 гадах працаваў у Інстытуце фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1984 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 1992 года Г. Б. Талстарожаў працуе ў Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць Аўтар і сааўтар навуковых прац у галіне оптыкі і сперктаскапіі, па люмінесцэнцыі складаных малекул у газавай фазе, рэлаксацыйных працэсах у біялагічных малекулах, даследаванні механізмаў дысацыяцыі адзінарных сувязей у малекулах дысульфідаў. Адзін са стваральнікаў фемтасекунднага лазернага спектрометра. Аўтар шэрагу вынаходстваў.

Сярод апублікаванага: Сенсибилизованная антистоксова аннигиляционная люминесценция многоатомных молекул в газовой фазе / Н. А. Борисевич, Г. Б. Толсторожев, А. А. Котов // Доклады АН СССР, 203:3 (1972); Безызлучательные переходы в изолированных молекулах / Ордена Труд. Красного Знамени Ин-т физики АН БССР. — Минск : Б. и., 1971. — 43 с. : ил. ; 20 см; ИК-спектроскопические признаки злокачественных новообразований щитовидной железы / Толсторожев, Г. Б. Скорняков, И. В. Бутра, В. А. // Журнал прикладной спектроскопии. 2012. — Т. 79, № 1. — С. 155—159; Инфракрасная спектроскопия водородных связей в производных бензойной кислоты / Толсторожев Г. Б., Бельков М. В., Скорняков И. В., Базыль О. К., Артюхов В. Я., Майер Г. В., Шадыро О. И., Кузовков П. В., Бринкевич С. Д., Самович С. Н. // Журнал прикладной спектроскопии — 2014. — Т. 81. — С. 111—119; Спектральное проявление и диагностика биологической активности гидроксилсодержащих ароматических соединений / Г. Б. Толсторожев, Г. В. Майер, М. В. Бельков. // Известия ВУЗов / Министерство образования Российской Федерации, Томский государственный университет. — Томск : СФТИ, 2014. — С. 72—78.

Узнагароды Лаўрэат Прэміі Ленінскага камсамола 1978 года — за цыкл прац па спектраскапічным даследаванні фізічных з’яў і рэлаксацыйных працэсаў у крышталях і малекулах.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Толсторожев, Георгий Борисович (кандидат физико-математических наук) // Электронны каталог РНТБ Толсторожев Георгий Борисович // Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента

Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Фізікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі