Леман Бозкурт Альтынчэкіч (; 1932, Сарыкамыш, Турцыя — 4 мая 2001, Ізмір, Турцыя) — першая жанчына-лётчык-знішчальнік у турэцкіх ВПС і НАТА.
Біяграфія Леман Бозкурт нарадзілася ў 1932 годзе ў Сарыкамышы, правінцыі Карс у сям’і цюркскага паходжання з азербайджанскай этнаграфічнай групы карапапахаў. Скончыўшы сярэднюю школу для дзяўчынак у Стамбуле, адправілася ў навучальны цэнтр Іноню Турэцкай авіяцыйнай асацыяцыі ў раёне Іноню-ільчэ, у правінцыі Эскішэхір атрымала падрыхтоўку ў якасці пілота планёра.
У 1959 годзе Леман Бозкурт выйшла замуж за калегу з Эскішэхіра — Тахіра Альтынчэкіча.
Яна памерла 4 мая 2001 года ў Ізміры і была пахавана на карабагларскіх могілках.
Ваенная служба У 1954 годзе, калі ВПС Турцыі вырашылі пачаць прымаць на працу жанчын, Леман звярнулася ў ваенна-паветраныя сілы Турцыі. Яна была самай першай вучаніцай ваеннай школы ў Ізміры. З 1955 па 1957 год праходзіла навучанне на прапелерным самалёце. У адным з інтэрв’ю Леман Альтынчэкіч казала, што ў першыя дні ў школе наогул не было пансіёну для вучаніц, і яна павінна была заставацца ў якасці госця ў сямейным доме афіцэра.
30 жніўня 1957 года Леман скончыла навучанне на ваеннага лётчыка. І хоць пазней пяць іншых вучаніц былі таксама прыняты ў школу, яна была адзінай вучаніцай, якая далучылася да авіяцыйнай часткі на ваеннай базе Эскішэхір. Яна вучылася там у якасці пілота рэактыўнага самалёта і 22 лістапада 1958 года атрымала званне малодшага лейтэнанта .
Да 1967 года Леман лётала на рэспубліканскіх F-84 Thunderjet і Lockheed T-33. Пазней-служыла ў штабе і выйшла на пенсію як старэйшы палкоўнік авіяцыі.
Катэгорыя:Жанчыны-авіятары Катэгорыя:Узброеныя сілы Турцыі