Фёдар Пятровіч Талсто́й (;  — ) — рускі тэатральны мастак, жывапісец, графік, скульптар, медальер, педагог.

Біяграфія Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме ў 1792—1796 гадах, потым з 1898 года ў Марскім кадэцкім корпусе ў Санкт-Пецярбургу, з якога ў 1802 годзе выпушчаны мічманам. У 1804 годзе выйшаў у адстаўку. У 1804—1806 гадах наведваў медальерны клас Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, дзе займаўся пад кіраўніцтвам І. П. Пракоф’ева. У 1806 годзе прызначаны на службу ў Эрмітаж. У 1810—1828 гадах медальер Санкт-Пецярбургскага манетнага двара. З 1825 года Ф. П. Талстой выкладаў у Акадэміі мастацтваў — прафесар медальернага (з 1842 года) і скульптурнага (з 1849 года) класаўТОЛСТОЙ Федор Петрович // Виртуальный Русский музей. Віцэ-прэзідэнт Акадэміі мастацтваў у 1828—1859 гадах, у 1859—1868 гадах таварыш (намеснік) прэзідэнта. Загадваў мастацкім аддзяленнем мазаічнай установы Акадэміі мастацтваў (1851), кіраваў мастацкім аддзелам мазаічнага аддзялення (з 1852 года)Профіль Ф. П. Талстога на сайце Расійскай акадэміі мастацтваў.

Творчасць і грамадская дзейнасць Творы Ф. П. Талстога вызначаюцца вытанчанасцю формы, паэтычным успрыманнем антычнасці, гарманічнасцю кампазіцыі і тонкасцю мадэліроўкі. Сярод твораў мастака барэльефы са сцэнамі з «Адысеі» Гамера, 21 |медальён ў памяць Айчыннай вайны 1812 года і замежных паходаў рускай арміі ў 1813—1814 гадах, медаль «Народнае апалчэнне 1812», скульптуры, жывапісныя партрэты, акварэлі, выявы інтэр’ераў, нацюрморты, ілюстрацыі да паэмы І. Багдановіча «Душачка» і іншыя. Выканаў скульптуры для храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве. Аўтар мемуараў.

Член Таварыства заахвочвання мастацтваў ў 1820—1871 гадах, Вольнае таварыства аматараў расійскай славеснасці (1817, ганаровы член-з 1820), сапраўдны член Прускай акадэміі мастацтваў у Берліне (1822), ганаровы член Курляндскага таварыства літаратуры і мастацтва (1825), ганаровы член Фларэнційскай Акадэміі мастацтваў (1846), ганаровы член Маскоўскага мастацкага таварыства (1851).

Зноскі

Літаратура

ТОЛСТО́Й Федор Петрович // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 297. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз.

Спасылкі Профіль Ф. П. Талстога на сайце Расійскай акадэміі мастацтваў 250 лет со дня рождения Ф. В. Толстого] // Сайт Расійскай акадэміі мастацтваў ТОЛСТОЙ Федор Петрович // Виртуальный Русский музей

Катэгорыя:Скульптары XIX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Расійскай імперыі Катэгорыя:Педагогі Расійскай імперыі Катэгорыя:Медальеры Расійскай імперыі Катэгорыя:Графікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Графікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Майстры нацюрморта Катэгорыя:Класіцызм Катэгорыя:Мемуарысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Ганаровыя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Тайныя саветнікі Катэгорыя:Талстыя Катэгорыя:Эрмітаж