Маўнт-Элісанаўскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і сядзібай у горадзе Сэквіл у правінцыі Нью-Брансуік, Канада.

Агульная характарыстыка Маўнт-Элісанаўскі ўніверсітэт быў першым універсітэтам у Брытанскай імперыі, які прысудзіў ступень бакалаўра жанчыне (Грэйс Эні Локхарт, 1875). Гэта таксама быў першы ўніверсітэт у Канадзе, які надаў ступень бакалаўра мастацтваў жанчыне (Гарыет Стар Сцюарт, 1882). Выпускнікі вучэльні атрымалі агулам 56 стыпендый Родса, што з’яўляецца самым высокім паказчыкам на адну асобу з усіх універсітэтаў краін Садружнасці. Маўнт-Элісанаўскі ўніверсітэт названы ў гонар Чарльза Фрэдэрыка Элісана, які надаў грошы і зямлю для заснавання ўніверсітэта 14 красавіка 1849 года.

Структура Факультэт мастацтваў Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт сацыяльных навук

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады