Саюз змагароў за вызваленне Літвы (, LLKS) або Рух змагароў за свабоду Літвы (, LLKS) — кіруючая арганізацыя літоўскіх «лясных братоў», якія змагаліся супраць савецкай улады ў канцы Другой сусветнай вайны і ў пасляваенны час.

Арганізацыя ўтворана 10 лютага 1949 года на сустрэчы партызанскіх камандзіраў у вёсцы Мінайчай. Старшынёй Савета быў абраны Ёнас Жамайціс («Вітаўтас»). Са стыхійных партызанскіх узводаў сфармавалася ваенная структура, якая ахоплівала ўсю Літву. У 1944—1949 гг. утварыліся наступныя партызанскія акругі: Альгімантаса, Дайнавы, Вялікай барацьбы, Кястуціса, Уваскрасення, Тура, Віціса, Вітаўтаса і Жамойцкі. Яны складалі вобласці Юрос, Нямунаса і Калну. Планавалася сфармаваць сумеснае палітычнае і ваеннае кіраўніцтва. Саюз кіраваў трыма абласцямі: Заходняй Літвы, Паўднёвай Літвы і Усходняй Літвы. Кожнай вобласці падпарадкоўваліся некалькі акругаў, кожнай акрузе — ад двух да чатырох дружын, у кожнай дружыне было некалькі атрадаўN. Gaškaitė. Pasipriešinimo istorija 1944–1953 m.. — Vilnius: Aidai, 1989..

У 1990 годзе рух быў адноўлены як незалежная грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае ўсіх дзеячаў літоўскіх ваенізаваных нацыяналістычных часцей. Арганізацыя мае свой сцяг, сімвал і друк, яе штаб размешчаны ў Каўнасе.

12 студзеня 1999 года Сейм Літоўскай РэспублікіMarius Debesis. LAISVĖS KOVŲ ATMINTIS // Lietuvos istorijos studijos. — 2016-01-14. — Т. 36, вып. 36. — ISSN 1392-0448 1392-0448, 1392-0448. прыняў Закон аб дэкларацыі Савета руху барацьбы за свабоду Літвы ад 16 лютага 1949 года і абвясціў дадзеную дэкларацыю прававым актам Літоўскай Рэспублікі. 1999 год быў абвешчаны годам памяці змагароў за свабоду. 12 сакавіка 2009 Сеймам Ёнас Жамайціс прызнаны фактычна выконваючым абавязкі Прэзідэнта РэспублікіChurchill, Winston, 1874-1965. Never give in! : the best of Winston Churchill's speeches. — Hachette Books, ©2003, 2015. — ISBN 0786888709., кіраўніком узброеных сіл, якія змагаліся супраць акупацыі літоўскай дзяржавы.

Гл. таксама Паўстанцкі рух у Літве

Крыніцы

Катэгорыя:Зніклі ў 1953 годзе Катэгорыя:Гісторыя Літвы Катэгорыя:Антыкамуністычныя арганізацыі