Насяко́мае́дныя (Insectivora) — атрад у класе млекакормячых, ад якога на сённяшні дзень адмовіліся з прычыны навуковай неактуальнасці. Некаторыя віды былі выключаны з гэтага атрада, рэшта жа быліа перанесена ў атрад Eulipotyphla, які, у сваю чаргу, уваходзіць у надатрад Laurasiatheria, што складае адну з асноўных клад плацэнтарных млекакормячых.
Гісторыя
У мінулым гэты атрад выкарыстоўваўся як смеццевы таксон для вялікай колькасці маленькіх і вельмі маленькіх адносна неспецыялізаваных насякомаедных млекакормячых. Так як любыя акамянелыя выкапнёвыя віды прымітыўнага выгляду з групы плацэнтарных млекакормячых звычайна дадаваліся ў гэты атрад для зручнасці, ён уяўляў сабой штосьці кшталту склада, з якога віды паступова размяркоўваліся па іншых таксонах. Такім чынам, у шырокім сэнсе атрад Insectivora уяўляе сабой граду, а не кладу.
Таксаномія была зменена ў нядаўнім часе, і тупаі, скакунчыкавыя і шарсцякрылыя былі перанесены ў асобныя атрады, як і многія іншыя групы акамянелых выкапнёвых відаў, якіх раней адносілі да насякомаедных. Некаторы час было прынята лічыць, што рэшта сямействаў насякомаедных складае монафілетычную групу, або кладу, у дачыненні да якой доўгі час ужывалі назву Lipotyphia. Аднак малекулярныя доказы ўказваюць на тое, што Chrysochloridae (золатакратовыя) і Tenrecidae (тэнрэкавыя) таксама мусяць быць вылучаны ў новы атрад Afrosoricida.
Erinaceidae (сапраўдныя вожыкі) таксама потым вылучыліся ў асобны атрад Erinaceomorpha з атрада Soricomorpha, які ўключае ў сябе сямействы Soricidae (землярыйкавыя), Talpidae (кратовыя), Solenodontidae і Nesophontidae. Фактычна, колішні атрад Insectivora падзяліўся на гэтыя два атрады. Аўтарытэтнасць гэтай схема была парушана, калі малекулярныя даследаванні паказалі, што прадстаўнікі Soricomorpha з'яўляюцца парафілетычнымі, бо Soricidae маюць больш нядаўняга агульнага продка з Erinaceidae, чым іншыя прадстаўнікі Soricomorpha.
Аднак злучэнне сямействаў Soricidae і Erinaceidae у атрадзе Eulipotyphla дазволіла стварыць монафілетычны таксон.
Класіфікацыя АТРАД EULIPOTYPHLA (замяніў колішні Insectivora): Сямейства Erinaceidae: Падсямейства Erinaceinae: сапраўдныя вожыкі; Падсямейства Hylomyinae: гімнуры; Сямейства Soricidae: Падсямейства Crocidurinae: белазубкавыя; Падсямейства Soricinae: буразубкавыя; Падсямейства Myosoricinae: афрыканскія белазубкавыя; Сямейства Talpidae: Падсямейства Desmaninae: дэсманы; Падсямейства Talpinae: краты; Падсямейства Uropsilinae: урапсілы; Сямейства Solenodontidae: шчыліназубы; Сямейства Nesophontidae: вымерлыя незафонты. Кладаграма на ўзроўні сямействаў, якія дажылі да нашых часоў:
Гэтыя сямействы ўключаліся ў атрад Insectivora у мінулыя часы: Сямейства Chrysochloridae (золатакратовыя); Сямейства Tenrecidae (тэнрэкавыя); Сямейства Macroscelididae (скакунчыкавыя); Сямейства Tupaiidae (тупаевыя); Сямейства Cynocephalidae (шарсцякрылыя). Варта адрозніваць біялагічны атрад «Насякомаедныя» ад насякомаеднасці як мадэлі харчовых паводзінаў, якая можа быць уласціва біялагічным відам, якія не ўваходзяць у атрад Insectivora або вытворныя ад яго ў сучаснасці.
Гл. таксама
Lypotyphla — таксон, якім прапаноўвалася замяніць таксон Insectivora, але пасля перагляду перавага была аддадзена таксону Eulipotyphla
Літаратура
Катэгорыя:Млекакормячыя