Сюй Хауцзэ (; 4 мая 1934, Шэсянь (Хуаншань), Аньхой — 31 жніўня 2021, Ухань) — кітайскі геадэзіст і геафізік. Навуковы супрацоўнік Інстытута геадэзіі і геафізікі акадэміі навук Кітая, акадэмік Кітайскай акадэміі навук (1991), Прэзідэнт Уханьскага аддзялення Кітайскай акадэміі навук.
Біяграфія Скончыў Універсітэт Тунцзі у 1955 годзе. У 1962 годзе атрымаў дадатковую адукацыю ў Інстытуце геадэзіі і геафізікі Кітайскай акадэміі навук. Навуковы супрацоўнік Інстытута геадэзіі і геафізікі Кітайскай акадэміі навук (таксама дырэктар). Прэзідэнт Уханьскага аддзялення Кітайскай акадэміі навук.
Член КПК, дэлегат 6-га, 7-га і 8-га Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў.
Навуковыя інтарэсы Прадметам пастаяннай навуковай цікавасці Сюй Хауцзэ былі зямныя прылівы. Ён стварыў сістэму збору гравіметрычных даных па зямных прылівах на тэрыторыі Кітая, пашырыў мадэль зямнога прыліву з улікам неаднастайнасці мантыі і нагрузкі ад акіянскай вады і, нарэшце, аб’яднаў намаганні з замежнымі калегамі для глабальных даследаванняў геадынамікі з дапамогай звышправодзячых гравіметраў.
Публікацыя
Узнагароды
1991 — акадэмік Кітайскай акадэміі навук. 2004 — прэмія за навукова-тэхнічны прагрэс . 2013-прэмія Поля Мелькіёра, вышэйшая міжнародная ўзнагарода ў галіне вывучэння зямных прыліваў
Спасылкі
Катэгорыя:Геафізікі Катэгорыя:Вучоныя Кітая