Усход — жылы раён ва ўсходняй частцы Мінска.
Забудоўваецца з 1966 года. Архітэктары В. Анікін, П. Воўчак, Л. Гафо, Г. Горына, А. Гуль, Я. Дзятлаў, І. Жураўлёў, І. Папова, Я. Сап’янік, Г. Сысоеў і інш.
Раён абмежаваны праспектам Незалежнасці, вуліцамі Каліноўскага, Кедышкі, Славінскага, участкам Сляпянскага водна-паркавага паўкальца. Разлічаны на 17 тысяч жыхароў.
Архітэктура
Уключае два мікрараёны: Усход 1 і Усход 2. Архітэктурна-планіровачная структура раёна абумоўлена яго размяшчэннем на ўездзе ў горад з усходу. Цэнтр ансамбля знаходзіцца ў мікрараёне Усход 1, складаецца з 4 груп спараных 14—16-павярховых буйнапанэльных жылых дамоў, тарцы якіх упрыгожаны мазаічнымі пано «Мінск — горад-будаўнік», «Мінск — горад-воін», «Мінск — горад навукі», «Мінск — горад культуры» (мастак А. Кішчанка). У спалучэнні з працяглымі 9-павярховымі жылымі дамамі з прыбудаванымі 2-павярховымі ўстановамі культурна-бытавога прызначэння яны ствараюць пластычна развітую дынамічную структуру, запамінальны сілуэт усяго ансамбля. Вышыннай дамінантай раёна з’яўляецца комплекс 16-, 18-, 20-павярховых жылых дамоў (архітэктары А. Белаконь, Н. Грачова, Г. Сысоеў, І. Папова, інжынеры А. Лур’е, М. Цюшко, М. Галкін, В. Перадзерый) па вуліцы Каліноўскага.
У агульную архітэктурна-прасторавую кампазіцыю мікрараёнаў арганічна ўваходзіць траса Сляпянскай воднай сістэмы. Яе развітая водная акваторыя з фантанам, набярэжнымі, шматступеньчатым каскадам, падпорнымі сценкамі з’яўляецца асноўным кампазіцыйным акцэнтам прасторавай арганізацыі жылога раёна і галоўнай магістралі горада — праспекта Незалежнасці. У забудове раёна вылучаюцца будынак эксперыментальнай сярэдняй школы № 137 з плавальным басейнам, які мае рассоўны дах (1978, арх. Э. Гальдштэйн, А. Сабалеўскі, А. Лукомская, Я. Дворак), гандлёва-грамадскія цэнтры «Верас» і «Усход 1», комплекс спартыўнага таварыства «Працоўныя рэзервы».
Насупраць раёна, на другім баку праспекта Незалежнасці пабудаваны новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Асноўныя вуліцы праспект Незалежнасці вуліца Каліноўскага вуліца Кедышкі вуліца Славінскага
Славутасці
Аб’екты Арт-аб’екты цесляра С. АстапенкіОбычный мусор в руках мастера превращается в настоящие арт-объекты // Минск Новости Кінатэатр Вільнюс (з 2012 г. цэнтр адзінаборстваў) Высотныя дамы на пр. Незалежнасці з мазічнымі пано «Горад-ваяр», «Горад-будаўнік», «Горад навукі» і «Горад культуры» А. КішчанкіМОЗАИЧНЫЕ ПАННО КИЩЕНКО НА ПРОСПЕКТЕ НЕЗАВИСИМОСТИ // Планета Беларусь Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава Крэатыўныя лаўкі ўздоўж алеі Усхода-1Посмотрите, какие шикарные арт-скамейки украсили аллею в жилом районе Восток // Минск Новости Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва Самалёт Ан-12 побач з СШ № 121 (1980-я -- 2000Самолёт Ан-12 во дворе микрорайона «Восток» // Minsk1067 livejournalЗбіраем мінулае на відэа. Зніклы Ўсход-1. Частка 1 // Блог Андрэя Берастоўскага) Севастопальскі парк Сляпянская водная сістэма Скульптура мамантаў Царква Усіх Святых Копія Эйфелевай вежы (дэмантавана ў 2020 годзеНачало движению во дворах положили коммунальщики и спасатели: утром в микрорайоне Восток спилили Эйфелеву башню // Onliner.by)
Вядомыя людзі Віктар Цімафеевіч Тураў Святлана і Сяргей ЦіханоўскіяПаводле інфармацыі аб продажы іх кватэры ў доме 137/2 па праспекце Незалежнасці
Здарэнні і падзеі ў гісторыі мікрараёна У канцы 1980-х падчас земляных работ побач з мікрараёнам былі закранутыя пахаванні знішчаных нямецкіх Салдацкіх могілак, у выніку чалавечыя косткі былі раскіданы па зямлі (у 2014—2015 гг. пахаванні з гэтых могілак былі перанесены на спецмогілкі ў іншыя гарады РБЗаканчэнне гісторыі касцей // Блог Андрэя Берастоўскага). 30 кастрычніка 1988 г. шэсце ў Курапаты на чале з З. Пазняком было разагнана ў скверы паміж мікрараёнам Усход і Усходнімі могілкамі. Каб абмежаваць магчымасці патрапіць на шэсце, у той дзень была перакрыта станцыя метро Усход. У 2006—2008 у яблыневым садзе побач з Усходам, дзе пазней пабудавалі Маяк Мінска, праходзілі сустрэчы дудараў і аматараў этнамузыкі «Корч2017.05.29 — Танцы ў лесе пад дуду (фота, відэа) / Газета „Новы Час“ (novychas.by) //ЭтнаЎсё». Падчас ліўню 14 ліпеня 2013 г. станцыя метро Усход была часткова затоплена, але працягнула працавацьОранжевый уровень. Потоп в Минске. В воскресенье по большей части Беларуси — грозы. 1 кастрычніка 2014 г. у ГЦ «Шчасце» ў пункце абмену валюты мужчына ўзяў касіра ў закладнікі, пазней адпусціў яе і быў смяротна паранены сілавікаміЗахват заложницы в ТЦ «Счастье»: девушку освободили, преступника обезвредили // СБ. Беларусь сегодняПять самых громких историй с захватом заложников в Беларуси // KURJER.INFO. Пасля выбараў 2020 г. жыхары мікрараёна актыўна ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту ў жніўні-снежні 2020 г. і зрабілі свой сцяг раёна, а таксама некалькі тэлеграм-каналаў. У адказ на фарбаванне мясцовай копіі эйфелевай вежы ў колеры БЧБ 22 лістапада 2020 г. супрацоўнікі камунальных структур дэмантавалі вежу, якая прастаяла ля 20 гадоў. Увосень 2020 г. на стадыёне паміж СШ 121 і 137 адбыўся аматарскі матч паміж камандамі Усхода і Маяка Мінска, дзе з лікам 8:4 перамог Маяк Мінска. У пачатку 2021 года кампанія «Віталюр» набыла большую частку гандлёвага цэнтра «Шчасце» пад свой магазін і пачала мяняць фасад будынка, зафарбавала мазаіку са смальты. У адказ мінчане склалі петыцыю ў Мінгарвыканкам з патрабаваннем спыніць знішчэнне архітэктурна-гістарычнай спадчыны. У выніку зафарбаваную мазаіку адмылі і 1 красавіка 2021 года магазін «Віталюр» пачаў працаваць з адноўленым фасадамНа «Усходзе» отмывают историческую мозаику, которую недавно закрасили // City dogВ ТЦ «Счастье» на Востоке открылся «Виталюр» // news.myseldon.com.
Інфраструктура
Грамадская інфраструктура У жылым раёне даволі развітая гарадская інфраструктура. У кожным з двух мікрараёнах маецца 3 філіяла ААБ «Беларусбанк», аддзяленне сувязі РУП «Белпошта», аптэкі, стаматалогія, 7 харчовых магазінаў, 2 цырульні, більярдны клуб «Старт», рэстаран Арбат, аўтамабільная запраўка, паліклініка № 19, 4 сярэднія школы, 8 дзіцячых садкоў, ЖЭС, прамтаварны магазін «Гаспадар i Гаспадыня», магазін насення, салон-крама «Шчасце», спарткомплекс «Працоўныя рэзервы».
Транспарт Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўваюць ДС Каліноўскага і ДС Славінскага. Побач з раёнам месціцца аднайменная станцыя метро Усход.
Транспартная інфраструктура мікрараёнаАфіцыйная старонка ДП «Мінсктранс» . Нумар маршрута: Назва маршрута: Заўвагі: Аўтобусныя маршруты: 13 д/с Зялёны Луг-6 — Макаёнка 15 д/с Славінскага — Фогеля 27 д/с Ангарская-4 — Сасновы Бор 34 д/с Славінскага — зав. Ліпкаўскі 35 д/с Зялёны Луг-6 — Макаёнка 37 д/с Карбышава — д/с Усходняя 37д д/с Карбышава — Вакзал 80 д/с Карбышава — Вялікі Лес 80д д/с Карбышава — Вялікі ЛесПанядзелак - пятніца 87с д/с Зялёны Луг-6 — а/с Аўтазаводская 91 д/с Каліноўскага — Веснінка 95 д/с Каліноўскага — Сцяпянка 113а д/с Уручча-4 — Абласная бальніца 113с д/с Уручча-4 — РНПЦ Анкалогіі 139 д/с Каліноўскага — Танкавая Тралейбусныя маршруты: 1 д/с Зялёны Луг-6 — ст.м. "Маскоўская" 2 д/с Уручча-2 — д/с Зялёны Луг-6 29 д/с Каліноўскага — Музычны тэатр 35 д/с Славінскага — д/с Серабранка 37 д/с Уручча-4 — Музычны тэатр 38 д/с Славінскага — д/с Сухарава 41 д/с Уручча-2 — д/с Малініна 42 д/с Уручча-2 — д/с Дражня 61 д/с Уручча-2 — Акадэмічная 68 д/с Уручча-2 — Акадэмічная Субота, нядзеля Бліжэйшыя станцыі метро: станцыя Усход
Гл. таксама Нацыянальная бібліятэка Беларусі станцыя метро Усход
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Жители Востока сажали огороды вдоль проспекта Независимости, а на месте кинотеатра «Аврора» была гора с советским флагом WWW.KP.RU МИНСКИЕ ДВОРИКИ. Там чудеса, там мамонт бродит — прогулка по микрорайону Восток-1 Minsknews.by Районы, кварталы: история минского «Востока» // Онлайнер Минск. Восток. Записки северного медведя Зніклы Усход-1 на відэа частка 1 і частка 2 Відэаэкскурсія «Усход. Тонкасці аднаго мікрараёна»
Катэгорыя:Жылыя раёны Мінска Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск) Катэгорыя:Усход (жылы раён, Мінск) Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Анатоля Гуля Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Яўгена Дворака