Віктарыянскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Вікторыя ў правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.
Агульная характарыстыка Заснаваная ў 1903 годзе як Віктарыянскі каледж, установа першапачаткова была даччыным каледжам Універсітэта імя Дж. Мак-Гіла да 1915 года. З 1921 па 1963 год яна функцыянавала як філіял Універсітэта Брытанскай Калумбіі. У 1963 годзе ўстанова была рэарганізавана ў самастойны ўніверсітэт.
Структура Факультэт бізнесу Факультэт адукацыі Факультэт інжынерыі і камп’ютарных навук Факультэт выяўленчага мастацтва Факультэт гуманітарных навук Факультэт чалавека і сацыяльнага развіцця Факультэт права Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт сацыяльных навук Факультэт магістратуры і аспірантуры Аддзяленне медыцынскіх навук Аддзяленне дадатковай адукацыі
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады