РЕН ТВ - расійскі федэральны тэлеканал. Быў заснаваны восенню 1991 года як тэлекампанія, якая вырабляла тэлеперадачы для тэлеканалаў ОРТ (з 27 снежня 1991 па 31 сакавіка 1995 года — «1-ы канал Астанкіна»), РТР і НТВ. 1 студзеня 1997 года быў запушчаны тэлеканал пад брэндам «REN-TV» (спачатку ў некаторых рэгіёнах вяшчаў з лагатыпам «REN-TV НВС»). Асноўны акцыянер «РЕН ТВ» - «Нацыянальная Медыя Група» (82 %). Праграмы і супрацоўнікі тэлеканала неаднаразова станавіліся лаўрэатамі нацыянальнай тэлевізійнай прэміі «ТЭФІ» і іншых прафесійных узнагарод.
Źródło i licencja
Na podstawie: Wikipedia — РЕН ТВ · historia autorów.
Tekst: CC BY-SA 4.0.
Informacja o opracowaniu
Usunięto składnię wiki i szablony; dłuższe teksty skrócono.