«Варта» — украінская колавая бронемашына з узмоцненай супрацьміннай абаронай на шасі МАЗ-5434Сергій Воронков. Бронеавтомобіль «Варта» витримує підрив 6 кг заряду в тротиловому еквіваленті // газета «Народна армія» від 29 жовтня 2016.
Гісторыя Распрацоўшчыкам бронемашыны з’яўляецца прыватная кампанія «Українська бронетехніка»«До минулого літа фірма „Українська бронетехніка“ називалась „Укрглавпак“ і спеціалізувалася на виробництві тари із пластмаси і оптовій торгівлі» Аваков планує віддати півмільярда за броньовики помічнику Пашинського // «Нашi грошi» від 16 грудня 2015.
Дэманстрацыйны ўзор быў упершыню прадстаўлены 7 снежня 2015 года ў Кіеве.
28 снежня 2017 года першая партыя бронемашын была перададзена Міністэрству абароны УкраіныМинобороны и НГУ получили крупную партию бронеавтомобилей «Варта» // «AUTO-Consulting.UA» от 28 декабря 2017.
Апісанне Бронемашына мае звычайную кампаноўку з пярэднім размяшчэннем рухавіка, аддзяленнем кіравання ў сярэдняй частцы, у кармавой частцы размешчана дэсантнае аддзяленне.
Корпус зварны, выраблены са сталёвых бранявых лістоў ARMOX 560 шведскай вытворчасці. Браніраванне забяспечвае абарону ад бранябойных куль 7,62 × 39 мм. Дно браніравана, ніжняя частка мае V-падобную форму для павышэння супрацьміннай стойкасці, забяспечваючы абарону экіпажа ад выбуху зарада магутнасцю да шасці кілаграмаў у тратылавым эквіваленце.
Лабавое шкло куленепрабівальнае, складаецца з двух шклаблокаў. У бартах баявога аддзялення маецца чатыры дзверы (2 дзверы прызначаныя для кіроўцы і камандзіра машыны, яшчэ 2 вядуць у дэсантнае аддзяленне).
Першы дэманстрацыйны ўзор быў узброены 12,7-мм кулямётам НСВТ, усталяваным у адкрытай зверху вежы тыпу «карона», аднак канструкцыя бронекорпуса дазваляе ўсталёўваць на дах вежу або баявы модуль масай да 550 кг. У якасці перспектыўных варыянтаў узбраення прапанаваны вежа тыпу БПУ-1 з 14,5-мм кулямёт КПВТ і 7,62 мм спараным кулямётам ПКТ або баявы модуль з 7,62-мм або 12,7-мм кулямётамсообщение А. Б. Авакова в сети Facebook (7 декабря 2015).
Каробка перадач 9-ступеністая механічнаяСтартапи війни // газета «Прикордонник України» № 39 (5581) від 20 жовтня 2017, стор.4-5. На першым дэманстрацыйным узоры быў усталяваны рухавік ЯМЗ магутнасцю 270 к. с., аднак на наступныя машыны разглядалася магчымасць устаноўкі рухавіка Cummins магутнасцю 300 к. с.
Бронемашына абсталявана сістэмай цэнтралізаванай падпампоўкі колаў. Шыны імпартныя, вытворчасці нямецкай кампаніі Continental AG.
Варыянты і мадыфікацыі
«Смерека» — 120-мм мінамёт на базе бронемашыны «Варта», у пераабсталяваным дэсантным адсеку ўсталяваны 120-мм мінамёт з боекамплектам 40 мінСергій Воронков. Нова мобільна мінометна система розгортається за 12 секунд // «Народна армія» від 27 квітня 2017. «Варта-2» — дэманстрацыйны ўзор быў прадстаўлены 11 кастрычніка 2016 года на выставе ўзбраення «Зброя та безпека-2016»Чем будем давать по зубам. Репортаж с выставки «Зброя та Безпека 2016» // «AUTO-Consulting.UA» от 14 октября 2016. Маса павялічана да 17,5 тонАндрій Лисенко. Бойова машина класу MRAP — український варіант // "Народна армія" від 27 листопада 2017. Санітарна-медыцынскі варыянт «Варта-2» — дэманстрацыйны варыянт быў прадстаўлены 10 кастрычніка 2017 года на выставе «Зброя та безпека-2017». Маса машыны 17 тон. «Камрат» — праект бронемашыны «Варта» на шасі грузавіка КрАЗ-5233, аб распрацоўцы якога было абвешчана ў лютым 2020 года.
Акрамя таго, у красавіку 2019 года быў прадстаўлены грузавік КрАЗ-6322 з браняванай кабінай ад бронемашыны «Варта»В Украине разработали новейший бронированный армейский грузовик // «AUTO-Consulting.UA» от 7 апреля 2019.
Крыніцы
Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Бранятэхніка Украіны