Адольф Міхайлавіч Янушкевіч або Адольф Міхал Валяр’ян Юліян Янушкевіч (, — , маёнтак Дзягільня Мінскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Дзягільна, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі і польскі паэт, падарожнік, пісьменнік. Пісаў на польскай мове.
Біяграфія Брат Яўстафія Янушкевіча. Вучыўся ў дамініканскай школе ў Нясвіжы. У 1823 г. скончыў філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Быў членам Таварыства блакітных, блізкага да філарэтаў. У студэнцкія гады пісаў па-польску вершы ў сентыментальнай стылістыцы (дума «Мелітон і Эвеліна», 1821). У 1823—1826 г. жыў у Камянцы-Падольскім, быў дэпутатам цывільнай палаты ў Галоўным судзе. Шмат падарожнічаў па Еўропе; сустракаўся з А. Міцкевічам, Ю. Славацкім, І. Гётэ. Адам Міцкевіч выкарыстаў асобу А. Янушкевіча ў паэме «Дзяды» ў якасці прататыпа героя Адольфа.
Вярнуўся на радзіму ў 1830 годзе, удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, адзін з кіраўнікоў паўстанцкага легіёна.
Арыштаваны ў сакавіку 1831 года. У 1832 годзе сасланы ў Сібір. У ссылцы А. Янушкевіч пасябраваў з рускім пісьменнікам Аляксандрам Адоеўскім, які прысвяціў яму свае вершы. Пераклаў «Гісторыю заваявання Англіі нарманамі» А. Цьеры. Падарожнічаў па Сібіры, Казахстане, Кіргізіі. Пасля амністыі 1841 года, у жніўні пераехаў з Ішыма ў Омск, дзе яму дазволілі паступіць на дзяржаўную службу з прысваеннем чыну «калежскі рэгістратар».
Вярнуўся ў Беларусь у 1856 годзе, пасля чарговай амністыі, і пасяліўся ў родавым маёнтку Дзягільня, дзе жыла яго маці. Памёр ад сухотаў года. Пахаваны на фамільных могілках у маёнтку.
Творчасць Пісаў на польскай мове. У студэнцкія гады ствараў сентыментальныя вершы (дума «Мелітон і Эвеліна», 1821), у ссылцы перакладаў «Гісторыю заваявання Англіі нарманамі» А. Цьеры. Яго падарожныя нататкі сабраў брат Яўстафій, апублікаваў Ф. Вратноўскі пад назвай «Жыццё Адольфа Янушкевіча і яго лісты з кіргізскіх стэпаў» (Парыж. 1861. Кн. 1—2). У дзённікавых запісах і лістах раскрыўся як таленавіты апавядальнік, даследчык. Паказаў побыт казахаў, іх духоўную культуру.
Памяць А. М. Янушкевіч быў прататыпам рэвалюцыянера Адольфа ў паэме А. Міцкевіча «Дзяды».
У Астане, Алма-Аце і Усць-Каменагорскуhttps://ustinka.kz/kazakhstan/ust-kamenogorsk/41592.html імем Адольфа Янушкевіча названы вуліцы, у Семеі — вуліца Паўднёвая-Янушкевіча.
Творы Жыццё Адольфа Янушкевіча і яго Лісты з кіргіскіх стэпаў. I том. Радзінна-прыяцельскі дар Пераклад з польскай мовы, прадмова і каментары: Г. Суднік-Матусэвіч. — Мн., Медисонт, 2008. Рус. пер.: Дневники и письма из путешествия по казахским степям. Алма-Ата, 1966.
Крыніцы
Літаратура Мальдзіс А. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе. Мн., 1969; АЗБ. Dawni pisarze polscy do początków piśmiennictwa do Młodej Polski, przewodnik biograficzny i bibliograficzny, tom drugi I-Me, ISBN 83-02-08101-9, str. 30. Trynkowski, Jan. Adolf Januszkiewicz na zesłaniu. \\ Stanisław Ciesielski, Antoni Kuczyński (рэдактары). Polacy w Kazachstanie. Acta Universitatis Wratislaviensis (Выпуск 1819), Uniwersytet Wrocławski, 1996. ISBN 83-229-1311-7, 9788322913116
Катэгорыя:Падарожнікі Беларусі Катэгорыя:Падарожнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі Польшчы Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Гісторыя Казахстана Катэгорыя:Філаматы Катэгорыя:Памерлі ў Дзяржынскім раёне Катэгорыя:Пахаваныя ў Дзяржынскім раёне