Аратыка (Aratica) — атол у архіпелагу Туамоту (Французская Палінезія). Адміністрацыйна падпарадкоўваецца камуне Факарава. Атол размешчаны за 47 км на поўнач ад атола Факарава і за 35 км на паўночны ўсход ад атола Каўэхі.
У цэнтры атола размешчана лагуна. У паўночнай і паўднёвай частках Аратыкі ёсць два праходы, што злучаюць лагуну з акіянічных водамі.
У 2002 годзе колькасць насельніцтва атола складала 228 чалавек. Галоўнае паселішча Аратыкі — вёска Папарара. На востраве ёсць узлётна-пасадачная паласа.
Спасылкі Інфармацыя на Oceandots.com
Катэгорыя:Туамоту Катэгорыя:Атолы Катэгорыя:Астравы Аўстраліі і Акіяніі