До́браўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Добрая.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Панкратаўскі сельсавет у складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Панкратаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. У 1960 годзе ў склад сельсавета з Дрыбінскага сельсавета перададзена вёска МашковаРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня і 8 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.. 20 чэрвеня 1966 года ў склад адноўленага Паршынскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Азаравічы, Вялікая Каралёўка, Кузавіна, Малая Каралёўка, Равячына і Тушкава)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).. 18 лютага 1972 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Добрая, сельсавет перайменаваны ў ДобраўскіРашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. 21 лістапада 1989 года ў склад Горацкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Гошч-Чарны, Мацюты, Стан і Чапялінка)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).. 22 лютага 2001 года ў склад сельсавета з Горацкага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Азаравічы, Гошч-Чарны, Камаровічы, Мацюты, Стан, Старынка, Тушкава і Чапялінка). 12 чэрвеня 2009 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны хутар Мядовая ПалянаРешение Горецкого районного Совета депутатов от 12 июня 2009 г. № 13-3 Об отнесении земель к категории сельского населенного пункта.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1689 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,7 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 0,7 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 1229 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе