Агранулацытоз — паталагічны стан, пры якім назіраецца зніжэнне ўзроўню лейкацытаў (менш за 1·109/л) за кошт гранулацытаў (менш за 0,75·109/л) і манацытаў, павышаецца ўспрымальнасць арганізма да бактэрыяльных і грыбковым інфекцый.

У залежнасці ад патагенезу вылучаюць міелатаксічны агранулацытоз (цытастатычная хвароба) і імунны, які звязаны з утварэннем антыцелаў да экзагенных антыгенаў — гаптэнам (гаптэнавы, лекавы) агранулацытоз, або аўтаіммунны (пры калагенозах, лімфамах, вірусных гепатытах).

Гаптэнавы агранулацытоз можа ўзнікнуць у выніку прыёму дыякарба (дыямоксу), амідапірыну, антыпірыну, ацэтыльсаліцылавай кіслаты (аспірыну), метамізолу натрыю (анальгіна), барбітуратаў, ізаніязіду (тубазіду), мепратанідаку, мепрабамадану, індаметацыну, левамізолу, сульфаніламідаў, метыцыліну, трыметапрыму (уваходзіць у склад бактрыму), хінгаміну (хлорахіну), інсектыцыдаў, клазапіну (азалептыну) і інш.

Упершыню агранулацытоз быў апісаны ў 1922 годзе Вернерам Шульцам, у 1931 годзе незалежна ад яго — Р. Р. Краке. Шырокае выкарыстанне цытастатычнай тэрапіі (і медыкаментознай, і прамянёвай), а таксама вялікай колькасці новых лекавых сродкаў прывяло да павышэння частаты гэтага сіндрому.

Літаратура

Катэгорыя:Захворванні крыві