Casspir — мінаабаронены бронетранспарцёр вытворчасці ПАР.

Апісанне Бронетранспарцёр мае колавы ход з поўным прывадам (4 × 4). Экіпаж складаецца з 2 чалавек; машына здольная таксама ўзяць на борт 12 салдат, уключаючы іх узбраенне і абсталяванне. Пасіўная абарона ад мін закладзена ў асаблівай канструкцыі бронетранспарцёра. Кабіна кіроўцы і матор яго размешчаны гэтак высока, што параза кіроўцы або гібель салдат пры падрыве зарада пад машынай практычна выключаны. Здольны перасякаць ямы і канавы шырынёй аж да 1 метра. У сярэдняй частцы машыны створана V-вобразная абцякальная ахоўная панэль для засцярогі салдат пры выбухах па баках ад машыны. Браня надзейна абараняе экіпаж як ад мінных аскепкаў, так і ад паразы ручной агнястрэльнай зброяй.

Асаблівай перавагай з’яўляецца высокая мінаабароненасць (ступень 3) і адносная прастата рамонту ў палявых умовах. Усё гэта робіць бранявік прывабным не толькі для ўзброеных сіл розных краін, але і для міжнародных арганізацый, якія ўдзельнічаюць у правядзенні гуманітарных акцый.

Мадыфікацыі Casspir Mk. 1 Casspir Mk. 2 Casspir Mk. 2C (I) Casspir Mk. 3 — з 6-цыліндравым турбадызелем ADE-352T, магутнасцю 170 к. с. Casspir Mk. 6 Protector — мадыфікацыя з колавай формулай 6 × 6 і 4 × 4, створаная на шасі грузавіка Урал-4320, абсталяваная расійскім дызельным рухавіком ЯМЗ-236НЕ2, магутнасцю 230 к.с. (169 кВт), і механічнай каробкай перадач ЯМЗ-236У. Супрацьмінная абарона забяспечвае падрыў 21-кг зарада пад колам і 14-кг зарада пад корпусам машыны. Машына створана сумесна паўднёваафрыканскай кампаніяй BAE Systems Land Systems South Africa і індыйскай Mahindra & Mahindra, вырабляецца на сумесным прадпрыемстве Defence Land Systems India (DLSI) у Індыі. Casspir NG 2000 — мадыфікацыя з трансмісіяй Mercedes-Benz і дызельным рухавіком Atlantis OM352A. Casspir NG 2000B — Casspir NG 2000 з трансмісіяй 4x4 1729VX Model Euro II паўднёваафрыканскай кампаніі Powerstar і без электронных інтэрфейсаў кіравання рухавіком. Buffalo MPV — амерыканскі бронетранспарцёр і баявая інжынерная машына 6 × 6.

Аператар

 — 45 Casspir NG 2000B на 2013 год  — 10 Casspir NG на 2016 годThe Military Balance 2016. — P. 430.  — 165 Casspir на 2012 годThe Military Balance 2012. — P. 244.  — невядомая колькасць на 2012 год — 29 Casspir на 2021 годThe Military Balance 2021. — P. 476.  — 11 Casspir на 2016 годThe Military Balance 2016. — P. 458.  — 20 Casspir на 2012 годThe Military Balance 2012. — P. 445.  — 90 Casspir на 2016 годThe Military Balance 2016. — P. 277.  — 8 Casspir на 2012 годThe Military Balance 2012. — P. 449.  — 9 Casspir на 2016 годThe Military Balance 2016. — P. 466.  — 42 Casspir на 2016 годThe Military Balance 2016. — P. 475.  — 370 Casspir на 2012 годThe Military Balance 2012. — P. 453.

Крыніцы

Катэгорыя:Бранятэхніка ПАР Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта