Тобіяс Джордж Смолет (;  — ) — шатландскі пісьменнік, паэт і перакладчык; буйны майстар англамоўнай пікарэскі і пачынальнік асветніцкага рамана выхавання. яго творчасць звязаная з зараджэннем сентыменталізму ў англійскай літаратуры і паўплывала на такіх раманістаў, як Чарльз Дзікенс.

Вядомым зрабіўся дзякуючы круцельскім раманам — «Прыгоды Родэрыка Рэндама» (, 1748), «Прыгоды Перэгрына Пікла» (, 1751), «Жыццё і прыгоды сэра Лансэлёта Грыўса» (, 1760), «Падарожжа Гамфры Клінкера» (, 1771). Смолет таксама зрабіў новы пераклад «Дон Кіхота» Сервантэса на англійскую (1755) і выдаў «Поўную гісторыю Англіі» (1757—1765), якая карысталася вялікай папулярнасцю.

Спасылкі Тобіяс Смолет на Project Gutenberg

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Пісьменнікі Шатландыі Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Раманісты Катэгорыя:Паэты Шатландыі