Крысцíна Пізáнская (па-італьянску: Cristina da Pizzano, па-французску:Christine de Pizan; 1364, Венецыя ― 1430, кляштар Пуасі, цяпер дэпартамент Івелін, Іль-дэ-Франс, Францыя) ― французская пісьменніца, філосаф, паэтэса, рытарыца італьянскага (венецыянскага) паходжання. За сваю 30-гадовую кар’еру (1399—1429) яна напісала 41 твор, прызнаная першай прафесійнай пісьменніцай сярод жанчын у ЕўропеRose Rigaud, Les idées féministes de Christine de Pisan, Neuchatel, 1911..

Біяграфія Крысціна Пізанская нарадзілася ў Венецыі ў 1364 годзе. У той час яе бацька, Тамаза дзі Бенвенута дэ Пізана (будучае прыдворнае імя — Тамас дэ Пізан; прозвішча паходзіць ад назвы горада Пізана каля Балонні), быў урачом, астролагам і радцам Венецыянскай рэспублікі. Неўзабаве пасля нараджэння дачкі бацька прыняў запрашэнне караля Францыі Карла V, які прапанаваў яму пасаду каралеўскага астролага, алхіміка і лекара. Прыдворная атмасфера найбольш спрыяла інтэлектуальным запытам Крысціны. Яна паспяхова займалася самаадукацыяй, паглыбляючыся ў вывучэнне моў, адкрываючы для сябе класікаў і гуманістаў Ранняга Адраджэння, у раскошным каралеўскім архіве Карла V, які змяшчаў велізарную колькасць рукапісаўCerquiglini-Toulet, J., Christine de Pizan et le pouvoir du nom, in: Le Moyen Français 75 (2014), p. 3-17..

Ва ўзросце пятнаццаці гадоў Крысціна выйшла замуж за дваццаціпяцігадовага Эцьена Кастэля, суддзю каралеўскага суда. Наступнае дзесяцігоддзе становіцца для яе трагічным: памірае кароль Карл V і даходы сям’і значна памяншаюцца. Памірае бацька Крысціны (1387 г.), а затым, у ад’ездзе, памірае ад эпідэміі яе муж (восень 1390 г.). Удава засталася з трыма дзецьмі, абцяжараная даўгамі мужа, і гэта вымушае яе пачаць працаваць. Інтэлектуальныя здольнасці і аўтарытэт адкрываюць ёй шлях да творчасці. Свядомае дзяцінства і жыццё пісьменніцы прайшло ў Парыжы і абацтве Пуасі, таму мовай яе твораў стала сярэднефранцузскаяMarie-Josèphe Pinet, Christine de Pisan. 1364—1430. Étude biographique et littéraire, Paris, Honoré Champion, 1927..

У 1397 годзе дачка Мары, атрымаўшы ад караля пасаг, пакінула Крысціну — пайшла ў абацтва і прыняла пострыг. Сын Крысціны паступіў на службу да знатнага англійскага лорда. Сама Крысціна атрымала запрашэнне пажыць у Англіі, пры двары, але адхіліла яго і праз некаторы час пакінула Парыж і правяла 11 гадоў у кляштары, маючы больш часу на літаратурную працу і вывучэнне гісторыі, філасофіі, міфалогіі і твораў айцоў царквы. Яна лічыла сябе шчаслівіцай, бо бог даў ёй дар «любові да навукі».

Дакладная дата смерці Крысціны Пізанскай невядомая. Прынята лічыць, што яна памерла ў Пуасі ў 1430 годзеRégine Pernoud, Christine de Pisan, Calmann-Lévy, 1982..

Творчасць Першапачаткова Крысціна Пізанская — паэтэсаMarie-Josèphe Pinet, Christine de Pisan. 1364—1430. Étude biographique et littéraire, Paris, Honoré Champion, 1927..

Раннія куртуазныя творы Крысціны Пізанскай сведчаць аб высокай дасведчанасці і веданні ёю звычаяў і моды тагачаснага арыстакратычнага грамадства, у прыватнасці формы кахання паміж жанчынай і яе рыцарам, якая атрымала назву «галянтнага кахання»Le Livre des trois vertus de Christine de Pizan et son milieu historique et littéraire, Paris, Honoré Champion, 1912, 375 pages, collection Bibliothèque du xve siècle..

Яе алегарычныя і павучальныя трактаты ўтрымліваюць біяграфічныя звесткі пра жыццё і думкі, інтымныя і фемінісцкія разважанні набліжаюцца да традыцый вучоных схаластаў, міфалогію, легенды і гісторыю якіх яна ўспадкавала ад святароў, а ў жанрах вытанчаных або схаластычных узнімаюцца да майстэрства французскіх і італьянскіх паэтаў таго часу, якімі яна захапляласяJoël Blanchard et Michel Quereuil (éd.), Livre des faits et bonnes moeurs du sage roi Charles V; présentation, notes et index de Joël Blanchard; traduction [du français moyen] de Joël Blanchard et de Michel Quereuil, Paris, Pocket, 2013, 377 p..

На пачатку творчага шляху Крысціна звяртаецца да жанру любоўнай балады, што прыцягвае ўвагу заможных мецэнатаў: мужчын інтрыгуе феномен жанчыны-пісьменніцы і яны звяртаюцца да яе з просьбамі-замовамі аб паэтычным апісанні іх рамантычных прыгодаў. Плённым быў перыяд прыдворнай творчасці: у перыяд з 1393 па 1412 г. Крысціна напісала больш за трыста балад і мноства невялікіх паэтычных твораў розных формаў: ронда, вірэле і іншLiliane Dulac (éd.), Desireuse de plus avant enquerre, actes du VIe colloque international sur Christine de Pizan, Paris, Honoré Champion, 2009..

Яе ўдзел у літаратурнай палеміцы 1401—1402 гадоў дазволіў Крысціне выйсці па-за межы статусу прыдворнай пісьменніцы ў статус пісьменніцы, якая займаецца пытаннямі становішча жанчыны і арганізацыі грамадства: Крысціна развязвае вострую грамадскую дыскусію на літаратурнай асновай вакол тагачаснага высокамастацкага твора «Раман пра Ружу», пачаўшы дыскусію аб літаратурнай вартасці ўкладу аднаго з аўтараў — Жана дэ Мёна. Напісаны ў XIII стагоддзі, раман у частцы, даданай дэ Мёнам, высьмейваў традыцыі куртуазнага кахання, паказваў жанчын як спакусніцаў, утрымліваў мноства непрыстойных выказванняў, накіраваных супраць жаноцкасці, з’яўляючыся маніфестам жанчынаненавісніцтва. Крысціна асабліва падкрэсліла недапушчальнасць выкарыстання вульгарных алегорыяў, якія ўнёс у паэму дэ Мён, сцвярджаючы, што такія атаясамленні з’яўляюцца абразай прыроднай сутнасці сексуальнасці, што такая мова недапушчальная для апісання герояк. Крысціна сцвярджала, што шляхетныя дамы такой мовай не карыстаюццаMathilde Laigle (éd.), Le livre des trois vertus de Christine de Pisan et son milieu historique et littéraire, Paris, Honoré Champion, 1912..

Творы Крысціны ўражваюць сваёй колькасцю і жанравай разнастайнасцю: лірыка, парафразы лацінскіх аўтараў (Сенека, Плутарх, Валерый Максімус), дыдактыка, літаратурная крытыка, хатнія рэкамендацыі для рыцараў і дамаў, міратворчыя звароты да ўладных і каранаваных асоб, парады, трактаты аб кіраванні грамадствам і па іншых важных сацыяльных праблемах: аб рэфармаванні войска, аб шкодзе царкоўнага расколу, міжусобіцаў, грамадзянскай вайны і іншRaymond Thomassy, Essai sur les écrits politiques de Christine de Pisan: suivi d’une notice littéraire et de pièces inédites, p. 97, éd. Debécourt, 1838.. Яе эрудыцыя, глыбокія веды і дзелавая працавітасць яскрава праяўляюцца ў тэкстах: напрыклад, у творы «Кніга баявых і рыцарскіх дзеянняў» рэкамендацыі па вядзенні баявых дзеянняў дэталізаваныя аж да колькасці неабходных гармат і вагі снарадаўMaurice Roy (éd.), Œuvres poétiques de Christine de Pisan, Paris, Firmin-Didot, 1886—1896..

Аднак цэнтральным творам пісьменніцы з’яўляецца трактат «Кніга пра Град Кабечы»Thérèse Moreau (éd.), La Cité des Dames, texte traduit par Thérèse Moreau et Éric Hicks, Stock, collection Moyen Âge, 2005.. Твор лічыцца прадвеснікам сучаснага фемінізму, напісаны першай аўтарытэтнай жанчынай, якая кінула выклік жанчынаненавісніцтву, пагрозлівым і прыніжальным клішэ пра жанчын, распаўсюджаным у сярэдневяковай культуры. Першы з твораў, які апісвае ўклад жанчын мінулых стагоддзяў у фарміраванне грамадства. У «Кнізе пра Град Кабечы» апісваецца сімвалічны горад-мара, дзе жанчыны атрымаюць належную ацэнку і абарону, тут Крысціна выводзіць тры алегарычныя постаці: Разважлівасці, Справядлівасці і Прыстойнасці. Дыялагуючы з кожнай з музаў па чарзе, аўтар дэкларуе жаночы погляд на арганізацыю тагачаснага грамадства. Разам яны абмяркоўваюць пытанні, важныя для ўсіх жанчынFrançoise Autrand, Christine de Pizan: une femme en politique, Paris, Fayard, 2009, 506 p. .

Фемінізм Крысціны Пізанскай

У літаратурнай творчасці Крысціны Пізанскай выразна дамінавалі дзве асноўныя тэмы: патрыятызм у адносінах да Францыі і правы жанчын. Прыхільніца парадку ў грамадстве, Крысціна Пізанская адной з першых пераасэнсавала ўстойлівыя негатыўныя стэрэатыпы, якія існавалі ў культуры Сярэднявечча, беручы свой пачатак у перыяд барацьбы за зацвярджэнне царкоўнага шлюбу. Пісьменніца крытыкуе антыфемінісцкую па сваёй сутнасці царкоўную ідэалогію папярэдніх стагоддзяў, надаючы ўласнай пазіцыі анталагічнае гучанне, развенчвае асновы мізагініі, замацаваныя, у прыватнасці, у зводах кананічнага праваRose Rigaud, Les idées féministes de Christine de Pisan, Neuchatel, 1911..

Цяжка пераацаніць унёсак Крысціны Пізанскай у мысленне таго часу і важнасць супрацьстаяння панаванню мужчынскага дыскурсу. Яе рытарычныя стратэгіі былі прадметам навуковых даследаванняў на працягу стагоддзяў. Удасканальваючы ўласную рытарычную тэхніку, Крысціна заахвочвала жанчын вучыцца крытычнаму мысленню і майстэрству разважлівага дыялогу, каб супрацьстаяць феномену жанчынаненавісніцтва, які меў месца ў культуры позняга СярэднявеччаM. Albistur et D. Armogathe, «Christine de Pisan et le féminisme au XVe siècle», dans Histoire du féminisme français du Moyen Âge à nos jours, Artigues-près-Bordeaux, 1977, p. 53-67..

У 1949 годзе ў эсэ «Другі пол» Сімона дэ Бавуар пісала пра творы Крысціны Пізанскай: «…упершыню мы бачым, як жанчына ўзняла пяро ў абарону свайго полу»Снежана Рогач. Кристина Пизанская: первая женщина, вооружившаяся пером ради защиты своего пола // Женщины в политике: новые подходы к политическому. Феминистский образовательный альманах. : вып. 3. Публичное: приватизация приватного. — 2013. — 30 августа. — С. 107, http://www.fempol.com/sites/default/files/archives/issue03/rogach_WiP03.pdf. І менавіта гэта робіць Крысціну Пізанскую першай феміністкай ЗахадуAlan Farber, Christine de Pizan and Establishing Female Literary Authority, 2003..

Творы Poésies diverses: Cent ballades, Virelays, Balades d’estrange façon, Ballades de divers propos, Les complaintes amoureuses, Lays, Rondeaux, Jeux à vendre, composées entre 1399 et 1402

Epistre au Dieu d’amours, 1399

Le Débat de deux amans, c. 1400

Le Livre des trois jugemens, c. 1400

Le Livre du dit de Poissy, 1400

Epistre Othea, 1401

Epistres du Débat sur le Roman de la Rose, 1401

Le Dit de la rose, 1402

Oraison Nostre Dame, 1402—1403

Oraison de Nostre Seigneur, 1402—1403

Cent Ballades d’amant et de dame, 1402—1410

Les Complaintes amoureuses, 1402—1410

Le Chemin de longue estude, 1403

Le Dit de la pastoure, 1403

Le Livre de la Mutation de fortune, 1403

Le Livre des Fais et bonnes meurs du sage roy Charles V, 1404

Epistre à Eustache Morel, 1404

Le Livre du Duc des vrais amants, 1404—1405

La Cité des dames, 1404—1405

Le Livre des trois vertus à l’enseignement des dames, 1405

Epistre à Isabelle de Bavière, 1405

L’Advision Christine, 1404

Le Livre de la Prod’homie de l’homme ou Le Livre de Prudence, 1405—1406

Le Livre du Corps de Policie, 1406—1407

Les Sept Psaumes allégorisés, 1409

Les Lamentations sur les maux de la France, 1410

Le Livre des Faits d’armes et de chevalerie, 1410

Le Livre de la Paix, 1412—1413

Epistre de la Prison de Vie Humaine, 1416—1418, dédié à Marie de Berry, duchesse de Bourbon, à la suite de la bataille d’Azincourt

Les Heures de la contemplation de la Passion, 1420

Le Ditié de Jehanne d’Arc, 1429.

Манускрыпты Chantilly, bibliothèque du musée Condé, ms. 494, Livre de la mutacion de Fortune, 1404—1405

Paris, bibliothèque Sainte-Geneviève, ms. 2879 / 5 (fol. 44), Cent proverbes moraux.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Венецыі Катэгорыя:Памерлі ў Францыі Катэгорыя:Паэтэсы Францыі Катэгорыя:пісьменніцы Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:перакладчыкі Францыі Катэгорыя:філосафы Францыі Катэгорыя:Італьянскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Літаратура Адраджэння Катэгорыя:Паэтэсы Францыі Катэгорыя:Постаці фемінізму Францыі Катэгорыя:Першыя жанчыны ў прафесіі Катэгорыя:Пісьменніцы Сярэдневякоўя Катэгорыя:Жанчыны-філосафы Францыі