Жан Ларэн (), сапраўднае імя Поль Аляксандр Мартэн Дзюваль (; , Фекан, Нармандыя, Францыя — , , Францыя) — французскі пісьменнік, паэт-дэкадэнт, журналіст, драматург, дэндзі. Адна з яскравых постацяў французскай упадніцкай культуры і Пекнай эпохіd’Anthonay, Thibaut (2005). «Jean Lorrain: Miroir de la Belle Époque». Fayard. — p. 95..
Біяграфія Нарадзіўся ў 1855 годзе ў НармандыіNormandy, Georges; Lorrain, Jean (1855—1906), son enfance, sa vie, son œuvre, Bibliothèque générale d’édition, 1907. — С. 59.. У 1864—1869 навучаўся ў ліцэі ў Ванве. З 1876 па 1878 навучаўся ва ўніверсітэце ў Парыжы на праве. У 1878 годзе кінуў навуку, каб прысвяціць сябе пісьму. З 1880 года стала жыў у Парыжы і пачаў пісаць пад псеўданімам Жан ЛарэнThibaut d’Anthonay, Jean Lorrain: barbare et esthète, Paris, Plon, coll. «Collection biographique», 1991..
Жан Ларэн стварыў для сябе вобраз з падкрэсленым жаданнем выклікаць скандал. Часта апрануты ў гарсэт, нагрымаваны, пад уздзеяннем наркотыкаў, пераапрануты ў жаночую вопратку, ён зрабіў сваё жыццё творам мастацтва і правакацыяй. Ён дэманстраваў з фанфарамі сваю гомасексуальнасць і цягу да кірмашовых байцоў, не саромеючыся з'явіцца на балях у ружовай майцы і ў кальсонах з скуры пантэрыFrançois Buot, Gay Paris. Une histoire du Paris interlope entre 1900 et 1940, Fayard, 2013..
У канцы XIX стагоддзя яго здароўе пагоршылася з-за наркаманіі, у прыватнасці з-за ўжывання эфіру, і пранцаўPierre Kyria, Jean Lorrain, Paris, Seghers, coll. «Insolites» (no 1), 1973.. Апошнія гады свайго жыцця ён правёў з маці на Лазурным Беразе, у клімаце, больш спрыяльным для яго фізічнага стану.
Памёр 30 чэрвеня 1906 года ў Парыжы. 4 ліпеня 1906 года пахаваны ў ФеканеNormandy, Georges: Lorrain, Jean (1855—1906), son enfance, sa vie, son œuvre… Jean Lorrain sur la Riviera, par Mme Aurel, Paris. Bibliothèque générale d'édition, coll. «Tournier». 1907..
Творчасць Ж. Ларэн быў тыповым дэкадэнтам. Ягонаму пяру належаць шматлікія зборнікі вершаў, навел, п’ес і раманаў. У 1882 годзе Жан Ларэн апублікаваў свой першы зборнік вершаў «Le Sang des Dieux» (Кроў багоў). Супрацоўнічаў з такімі часопісамі, як Le Chat noir і Le DécadentPhillip Winn, Sexualités décadentes chez Jean Lorrain: le héros fin de sexe, Amsterdam, Rodopi, coll. «Faux titre» (no 124), 1997..
У 1884 годзе ён пачаў супрацоўнічаць з Le Courrier français, у якім апублікаваў серыю літаратурных партрэтаў, у тым ліку партрэт Рашыльды, што паклала пачатак сяброўству паміж двума аўтараміLes annales du Patrimoine de Fécamp, Dossier: Jean Lorrain, écrivain, Fécamp, Association Fécamp Terre-Neuve, 1996.. У 1891 годзе зборнік навел «Sonyeuse» прынёс яму вялікі поспех. З кастрычніка 1895 года ён супрацоўнічаў з часопісам Journal, дзе публікаваў сваю калонку «Pall-Mall Semaine», стаўшы адным з самых высокааплатных хранікёраў ПарыжуMichel Desbruères, «Lorrain et ses masques», Magazine littéraire, no 227, 1986, p. 28.. У 1901 годзе апублікаваў свой галоўны твор «Спадар дэ Факác»José Santos, L’art du récit court chez Jean Lorrain, Paris, Nizet, 1995..
Пасля смерці быў надоўга забыты, аднак у апошнія дзесяцігоддзі цікавасць да яго фігуры і кніг зноў узрасла ў Францыі і ў свецеCharles Grivel (dir.), «Jean Lorrain: vices en écriture», in Revue des Sciences Humaines, no 230, avril-juin 1993..
Творы Паэзія Le Sang des dieux (1882) La Forêt bleue (1882) Modernités (1885) Les Griseries (1887) L’Ombre ardente (1897) Poésie complète, Éditions du Sandre (2015)
Раманы Les Lépillier (1885 et 1908) Très russe (1886) Monsieur de Bougrelon (1897) La Dame turque (1898) Monsieur de Phocas (1901) Le Vice errant (1901) Les Noronsoff (1902) La Maison Philibert (1904) Heures de villes d’eaux: Madame Monpalou (1906) Ellen (1906) Le Tréteau (1906) L’Aryenne (1907) Maison pour dames (1908) Hélie, garçon d’hôtel (1908) L’Homme de joie, разам з Дэльфі-Фабрысам, Albin Michel, 1919.
Навелы і казкі Sonyeuse (1891, 1993) Buveurs d'âmes (1893) Contes d’un buveur d’éther (1895) Un démoniaque (1895) La Princesse sous verre (1896) Âmes d’automne (1897) Loreley (1897) Contes pour lire à la chandelle (1897) Ma petite ville. Le miracle de Bretagne. Un veuvage d’amour (1898) La Mandragore (Édouard Pelletan, 1899) Princesses d’Italie (1898) Narkiss (publié dans Le Journal, 1898) Histoires de masques (1900) Princesses d’ivoire et d’ivresse (1902, 1993) Sensualité amoureuse (1901) Vingt femmes (1903) Quelques hommes (1903) Fards et Poisons (1904) Propos d'âmes simples (1904) L'École des vieilles femmes (1905) Le Crime des riches (1906) Pelléastres (1909)
Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя паэты Катэгорыя:драматургі Францыі Катэгорыя:журналісты Францыі Катэгорыя:Дэкадэнты Катэгорыя:Сімвалісты