Франсуа́за Жа́нна Васі́льеўна Літві́нава (у дзявоцтве Шутц), сцэнічнае імя Фелія (Фелия, Фекла, Фанни) Літвін (Litvinne; , Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — , , Францыя) — спявачка.
Біяграфія «Мая маці ўраджэнка Канады, унучка шатландскага палкоўніка Мунра дэ Фаўлі і францужанкі спадарыні дэ Лару. Майго дзеда, высокашаноўнага палкоўніка Джона Мунра, Ф. Купер зрабіў адным з герояў „Апошняга з магіканаў“)»Моя жизнь и мое искусство. Л. 1967, с. 29.. Музыцы і спеву навучалася ў найлепшых педагогаў Італіі. З 15 гадоў жыла ў Парыжы, дзе на працягу трох гадоў брала ўрокі спеву ў Барт-Бандэралі, затым у П. Віярдо (пач. 1880-х гг.). У 16 гадоў упершыню выступіла ў парыжскай залы «Плеель», дзе выканала арыю Леаноры («Трубадур»). Пазней спявала ў Бардо, Жэневе, Нью-Ёрку (тэатр «Метраполітэн-опера»). У сезоне 1886—1887 гг. выступала ў Брусельскім тэатры «Ла Манэ». У 1888 г. спявала ў Рыме і Венецыі, выступала на сцэне парыжскага тэатра «Гранд-Опера». Затым была запрошана ў Неапаль (тэатр «Сан-Карла») і Мілан (1890 г., тэатр «Ла Скала»). У кастрычніку таго ж года дэбютавала ў маскоўскім Вялікім тэатры, затым спявала ў пецярбургскім Марыінскім тэатры, атрымала запрашэнне ў адэскую Італьянскую оперу. У 1892 г. спявала ў Мадрыдзе, у 1895 г. у Марселі, пазней у Мілане, Монтэ-Карла. У 1897 г. пасля паспяховых гастроляў у «метрапалітэн-опера» здзейсніла турнэ па гарадах ЗША. У 1903 г. атрымала званне «Салістка Ягонай Імператарскай Вялікасці». Спявала ў Кіеве, Харкаве, Буэнас-Айрэсе, Сант’яга, Мантэвідэа, Рыа-дэ-Жанэйра, Лондане, Вене і г. д. У 1915 г. адбыўся апошні выступ спявачкі на опернай сцэне (Монтэ-Карла, «Аіда», разам з Э. Каруза). У 1917 г. выйшла на сцэну парыжскага тэатра «Гранд-Опера» ў пастаўленай ёю оперы «Юдзіф» А. дэ Паліньяк. Выкладала ў кансерваторыі ў Фантэнбло (прафесар).
Узнагароджана французскім ордэнам Ганаровага легіёна (1927).
Запісала на грампласцінкі 39 твораў у Парыжы і Пецярбургу.
Пахаваная на парыжскіх могілках Пер-Лашэз.
Творы Ma vie et mon art. Paris. 1933. Моя жизнь и мое искусство. Ленинград. 1967.
Літаратура Свириденко С. Вагнеровские типы трилогии «Кольцо нибелунга» и артисты Петербургской оперы. СПб. 1908. С. 172—174. Старк Э. (Зигфрид). Петербургская опера и ее мастера. 1890—1910. Ленинград — Москва. 1940. С. 42—50. Левик С. Ю. Фелия Литвин // Советская музыка. № 6. Москва. 1960. Гозенпуд А. А. Фелия Литвин. // Литвин Ф. Моя жизнь и мое искусство. Ленинград. 1967. С. 3—26. Баркоўскі А. Нашчадкі беларусаў Сібіры. // Голас часу. № 1. Лондан. 1995. С. 22—24. Баркоўскі А. Нашчадкі беларусаў у Сібіры. // Пагоня. Гародня. 3-9 лютага 1995. С. 5.
Катэгорыя:спевакі і спявачкі Францыі Катэгорыя:Памерлі ў Парыжы