Ніна Цімафееўна Чайка () — беларуская публіцыстка, рэдактар радыё- і тэлевізійных праграм, галоўны рэдактар часопіса «Нёман» (2002—2008). Член Саюза пісьменнікаў Беларусіoo-spb.by.
Біяграфія Нарадзілася 9 лютага 1940 года ва Усурыйску Прыморскага краю РСФСР.
Больш за сорак гадоў адпрацавала ў Белтэлерадыёкампаніі. Была ў камандзіроўках у Афганістане.
У канцы 1980-х гадоў узначаліла галоўную рэдакцыю праграм для моладзі Беларускага тэлебачання. У гэты час у эфіры з’явіўся «Маладзёжны тэлевізійны цэнтр» як своеасаблівы клуб па інтарэсах, удзельнікі якога знаходзіліся на некалькіх здымачных пляцоўках. Інфармацыйна-публіцыстычная праграма «Крок» збірала рэкордную колькасць гледачоў. Тэлепраект «Магістраль-12» ствараўся разам з маладзёжнымі рэдакцыямі Літвы, Латвіі і Эстоніі. У праекце «1374 кіламетры — дыстанцыя. Франкфурт — Мінск», здзейсненым супольна з тэлебачаннем зямлі Гесэн (Германія), Ніна Чайка выступіла ў якасці аўтара сцэнарыя і вядучайelib.bsu.by.
У пачатку 1990-х гадоў узначаліла галоўную рэдакцыю навукова-папулярных і вучэбных праграм БТ. Затым стала галоўным рэдактарам літаратурна-драматычных праграм Беларускага радыё, тройчы на тыдзень сама вяла ў прамым эфіры гадзінную праграму «Размова па сутнасці» ().
З 2002 года — галоўны рэдактар часопіса «Нёман». Быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве і ўмацаванні творчых кантактаў з расійскім часопісам «Наш современник», друкавала як беларускіх, так і расійскіх пісьменнікаўzavtra.ru. У гэты час з’явілася ноч паэзіі на беларускім тэлебачанні.
У 2022 годзе ўвайшла ў склад прыёмачнай камісіі Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Памерла 10 лютага 2025 годаУмерла известная белорусская радиоведущая Нина Чайка.
Прэміі і ўзнагароды Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (двойчы).
Крыніцы
Выбраная бібліяграфія Весці за собой / Н. Чайка // Беларускае тэлебачанне і радыё. — 1989. — № 13 (1655). Праграма «Крок». Заваёвы. Недахопы. Перспектывы / Н. Чайка // Беларускае тэлебачанне і радыё. — 1990. — № 5 (1679).
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Рэдактары Беларусі