Руслан Барысавіч Страхар () — беларускі дзяржаўны функцыянер. Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024).
Біяграфія У 2000 годзе скончыў Беларуска-Расійскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», у 2013 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае ўпраўленне».
На працягу сямі гадоў працаваў эканамістам па планаванні, намеснікам начальніка планава-эканамічнага аддзела РВУП «Магілёўскі завод „Строммашына“». У 2007 годзе стаў памочнікам старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, у 2012 годзе — галоўным саветнікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама. У 2012—2014 гадах працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы ААТ «Магілёўскі завод Строммашына». У 2014 годзе стаў старшынёй камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама.
З чэрвеня 2019 года — намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
Быў дэпутатам Магілёўскага абласнога Савету дэпутатаў XXVIII-га склікання ад Касцюковіцкай выбарчай акругі № 22.
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў.
17 красавіка 2025 года прызначаны генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання»Лукашэнка ўзгадніў назначэнне новага гендырэктара «Магілёўліфтмаша».
Узнагароды Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Крыніцы
Катэгорыя:Члены Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта