Вячаслаў Аляксеевіч Тара́саў (; ) — мастак, сцэнограф, мастак-мультыплікатар.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Растоў (Яраслаўская вобласць Расіі). У 1962 годзе скончыў факультэт прыкладнога мастацтва Маскоўскага тэкстыльнага інстытута (спецыяльнасць — мастацкае афармленне тканін і вырабаў). У 1963—1970 гадах працаваў мастаком-мадэльерам у Рэспубліканскім доме мадэлей у Мінску. У 1971—1975 гадах мастак-пастаноўшчык у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача. З 1976 года Вячаслаў Тарасаў — мастак-пастаноўшчык студыі мультыплікацыйных фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм». У 1975—1976 гадах працаваў мастаком-ілюстратарам у выдавецтве «Літаратура і мастацтва» (верагодна, у выдавецтвах «Мастацкая літаратура», «Беларусь»К 225-летию со дня рождения А. С. Пушкина. Вячеслав Тарасов. Иллюстрации к поэме «Руслан и Людмила». 1989 г. // ООО «Мультиурок»).
Член Беларускага саюза мастакоў з 1973 года.
Творчасць У Тэатры юнага гледача аформіў спектаклі «Пэпі — доўгая панчоха» (1970) і «Новыя прыгоды Карлсана» (1973) паводле А. Ліндгрэн, «Зялёная птушка» (1972) Карла Гоцы, «Дзяўчына і красавік» Т. Яна (1971), «Адчыніце, казляняткі!» П. Макаля, «Палёт» У. Мехава і іншыя. Мастак-пастаноўшчык мультыплікацыйных фільмаў «Папяровая казка» 1976), «Казка пра вясёлага клоуна» (1980), «Песня пра зубра» (1982), «Каўбойскія гульні» (1986), «Светлячок і расінка» і іншых. Аўтар ілюстрацый да выданняў твораў В. Вольскага, К. Кірэенкі, Лопэ дэ Вэга, Ю. Свіркі, А. Твардоўскага і іншых аўтараў. Таксама Вячаслаў Тарасаў працаваў у станковым жывапісе: «Салдаты», «Юнацтва», «Зялёны луг», «Дзяцінства», «Акно» і іншыя.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года. Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі К 225-летию со дня рождения А. С. Пушкина. Вячеслав Тарасов. Иллюстрации к поэме «Руслан и Людмила». 1989 г. // ООО «Мультиурок»
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Сцэнографы СССР Катэгорыя:Сцэнографы Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары СССР Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі Катэгорыя:Мастакі-мультыплікатары