Грачык (Гракія) Спірыдонавіч Мелікян () — армянскі савецкага перыяду.
Біяграфія Сын кампазітара і музыказнаўцы-этнографа С. А. Мелікяна. У 1933—1935 гадах навучаўся ў музычным тэхнікуме імя Гнесіных (цяпер Расійская акадэмія музыкі імя Гнесіных) па класе кампазіцыі М. Ф. Гнесіна.
Працягнуў вучобу ў Маскоўскай кансерваторыі. Вучань Вісарыёна Шабаліна.
Пасля заканчэння кансерваторыі ў 1940 годзе атрымаў размеркаванне на працу выкладчыкам у Ерэванскую кансерваторыю.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў армію. Загінуў у ліпені 1941 года ў баях пад Магілёвам.
Творчасць Сюіта для 2-х фартэпіяна (1934) Прэлюдыя для фартэпіяна (1935) Сюіта для сімфанічнага аркестра (1935) Прэлюдыя і фуга (1936) П’есы для скрыпкі і фартэпіяна (1936) Саната для віяланчэлі і фартэпіяна (1937) Струнны квартэт (1938) Паэма «Давід Сасунскі» (1939—1940).
Крыніцы
Літаратура Большая русская биографическая энциклопедия. (3 CD)
Спасылкі Кампазітары Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны