Эдвард Феліксавіч Вайцэховіч (, в. Абаб’е, Ковенская губерня — 1935, Менск, турма НКУС) — беларускі каталіцкі святар.

Біяграфія Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. У 1907 годзе прыняў сакрамэнт святарства. Прызначаны вікарыем у кафедральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Пінску. З 1909 года пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Журавічы (Старыя Журавічы) Быхаўскага павета, цяпер Рагачоўскі раён. У 1922 годзе ў філіяльным касцёле ў вёсцы Плашава Менскага павета, цяпер Дзяржынскі раён. З 1923 адміністратар кафедральнага касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі у Менску. У 1929 годзе служыў у касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў мястэчку Заслаўе Менскага раёна і зноў у Плашаве.

Высланы з пагранічнай зоны. З 1930 года пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў вёсцы Росіца, цяпер Верхнядзвінскі раён.

Арыштаваны 28 чэрвеня 1934 года. Асуджаны 3 лютага 1935 года асобай нарадай пры НКУС за «антысавецкую контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.

Крыніцы

Літаратура

Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Могилевской губернии; Каталіцкае духавенства Мінскай дыяцэзіі; Осипова, Гонения на Католическую Церковь в СССР; Dzwonkowski, Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR; Чаплинский, Осипова, Мартиролог Католической Церкви в СССР; Книга памяти расстрелянных и погибших в тюрьмах, лагерях и ссылках католических священнослужителей; Peszkowski, Zdrojewski, Katoliccy duchowni w golgocie Wschodu.

Катэгорыя:Расстраляныя ў БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Каталіцкія святары Беларусі