Іван Паўлавіч Тарасю́к ( — ) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Партыйны псеўданім: Тарасевіч.

Біяграфія Нарадзіўся ў Ерэване. У час Першай сусветнай вайны бежанец у Ніжнім Ноўгарадзе. У час грамадзянскай вайны ў складзе атрада Частак асобага прызначэння. З 1921 года І. Тарасюк у Заходняй Беларусі. У 1923 годзе за рэвалюцыйную дзейнасць і стварэнне ячэек КПЗБ быў арыштаваны польскімі ўладамі. З-пад арышту ўцёк у СССР. Быў на партыйнай рабоце ў Чырвонай Арміі, працаваў у Чыце ў гарадскім камітэце ВКП(б), сакратаром партыйнай арганізацыі Чыцінскага паравозарамонтнага завода. У 1928 годзе скончыў ваенна-палітычныя курсы, у 1931 годзе — Ленінградскі камуністычны ўніверсітэт.

З пачатку 1932 года І. П. Тарасюк на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі. Займаў пасаду сакратара Віленскага акруговага камітэта КПЗБ. У 1932—1936 гадах быў зняволены ў турму. З 1936 года займаў пасаду Брэсцкага акруговага камітэта КПЗБ. У верасні 1939 года стварыў і ўзначаліў лятучы атрад, які дзейнічаў у раёне Драгічына, Антопаля, Кобрына і дапамагаў Чырвонай Арміі ў час польскага паходу. Загінуў у баі ў Драгічыне.

Памяць Імем І. П. Тарасюка названа адна з вуліц Драгічына.

Зноскі

Літаратура

Іванова В. Асабістыя архівы Беларусі канца XVIII — пач. XXІ ст. / Вольга Іванова. — Мінск : Зміцер Колас, 2014. — С. 339. — 404 с. — ISBN 978-985-6992-59-2.

Спасылкі Тарасюк Иван Павлович // Will-remember.ru

Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі