Уладзімір Іванавіч Тарашке́віч (нар. — беларускі музыкант (валторна) і музычны педагог, дацэнт (2022)Тарашкевіч Уладзімір Іванавіч // Сайт БДАМ. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1994).
Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. ГлінкіВыдающиеся выпускники цикловой комиссии «Духовые и ударные инструменты» . У 1973 годзе скончыў Дзяржаўны музычна-педагагічны інстытут імя Генсіных. З 1970 года выкладаў у музычных школах Масквы і Мінска. З 1973 па 2007 годЗнаменательные даты 5 июля // БЕЛТА Уладзімір Тарашкевіч у складзе сімфанічнага аркестра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, канцэртмайстар групы валторн. Адначасова з 1998 (1993) працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі года выкладчык кафедры духавых і ўдарных інструментаў (з 2007 — дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў).
Творчасць Выканаў сольныя партыі на прэм’ерах спектакляў «Рагнеда» А. Мдывані, «Ціль Уленшпігель» і «Майстар і Маргарыта» Я. Глебава, «Сівая легенда» Д. Смольскага, «Новая зямля» Ю. Семянякі і іншых. Таксама выступае ў складзе розных сімфанічных аркестраў.
У. І. Тарашкевіч з’яўляецца сааўтарам публікацый навучальных праграм для духавых інструментаў, аўтарам зборніка лекцый для слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Зноскі
Літаратура
Дударенко П. Ф. Владимир Иванович Тарашкевич. Творческий портрет к юбилею музыканта // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. — Выпуск 43. — С. 129—131.сан
Спасылкі Тарашкевіч Уладзімір Іванавіч // Сайт БДАМ Тэматычная выстаўка «Юбіляры акадэміі»: Уладзімір Іванавіч Тарашкевіч і Міхаіл Уладзіміравіч Жылюк // Сайт БДАМ
Катэгорыя:Музыканты СССР Катэгорыя:Музыканты Беларусі Катэгорыя:Музычныя педагогі СССР Катэгорыя:Музычныя педагогі Беларусі Катэгорыя:Канцэртмайстары Катэгорыя:Аўтары падручнікаў