Дыпілідыёз () — гельмінтоз з групы цэстадозаў, які характарызуецца парушэннямі функцый стрававання і алергіяй.
Этыялогія Узбуджальнік — стужачны чарвяк . Даўжыня стробіла гэтага гельмінта дасягае 500 мм пры максімальнай шырыні 2,5-3 мм. Сколекс забяспечаны чатырма прысоскамі і хабатком з чатырма радамі шыпападобных кручкоў. Спелыя членікі падобныя на агурочнае насенне.
Дыпілідыёзам хварэюць сабакі, каты, лісы, пясцы, ваўкі, шакалы і іншыя мясаедныя, а таксама чалавек.
Развіццё ўзбуджальніка патрабуе ўдзелу прамежкавых гаспадароў, якімі з’яўляюцца , , і В. С. Ершов и др. Паразитология и инвазионные болезни сельскохозяйственных животных. — М., 1959. — 492 с..
Чалавек заражаецца пры выпадковым пападанні ўнутр інфікаваных або , што магчыма пры цесных зносінах з сабакамі і катамі.
Патагенез паразітуе ў сярэдняй і ніжняй частках тонкай кішкі канчатковага гаспадара і дасягае палаваспеласці праз 15-20 дзён з моманту заражэння. Яйцы выдзяляюцца са спаражненнямі і заглынаюцца валасаедамі, лічынкамі блох, а таксама з інфіцыкаванымі прадуктамі харчавання (мясам, гароднінай, раслінамі), з поўсцю, якая слізваецца, і ў працэсе «абнюхвання» або ўзаемнага мыцця, пасля яны трапляюць у стрававод, дзе з іх выходзяць анкасферы, якія ператвараюцца ў цыстыцэркоідаў. Развіццё апошніх завяршаецца ў целе дарослых блох.
У жывёл, якія захварэлі, назіраюцца слінацёк, млоснасць, болі ў жываце, перыанальны сверб, неспакойны сон, прыкметы гіпахромнай анеміі.
Лячэнне Дыягназ ставяць пры выяўленні ў кале спелых членікаў гельмінта, запоўненых коканамі з яйцамі гельмінтаў. Як і пры дыфілабатрыёзе, лячэнне праводзяць празіквантэлам.
Прафілактыка Дэгельмінтызацыя хатніх жывёл і знішчэнне блох.
Крыніцы
Літаратура
Болезни животных, опасные для человека. М. 1997 г.
Катэгорыя:Цэстадозы Катэгорыя:Цэпені