Жужаль рашэцісты (Carabus cancellatus) — жук з сямейства жужаляў.

Біялогія

Даўжыня цела 20-28 мм. Надкрылы выпуклыя, з рэзкімі падоўжнымі рэбрамі і радамі бугаркоў. Афарбоўка верху медная або бронзавая, радзей цёмна-сіняя, цёмна-зялёная ці бронзава-чорная. Першы членік вусікаў і часта сцёгны — чырвоныя.

Арэал

Сустракаецца ў Еўропе і Сібіры. На Беларусі — па ўсёй тэрыторыі, на Палессі радзей.

Ахова

Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі (IV катэгорыя аховы).

Літаратура Горностаев Г. Н.  Насекомые СССР. — М.: Мысль, 1970.

Спасылкі

Жужаль рашэцісты. Артыкул у Чырвонай кнізе Беларусі

Катэгорыя:Жужалі Катэгорыя:Насякомыя на марках