Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2010 года — чацвертыя прэзідэнцкія выбары з часу атрымання незалежнасці ў 1991 годзе. Адбыліся 19 снежня 2010 года. Дата правядзення была абрана 14 верасня на сесіі Палаты прадстаўнікоў 108 дэпутатамі адзінагалосна.

У выбарах удзельнічала найбольшая колькасць кандыдатаў за ўсю іхную гісторыю: дзесяць чалавек. Паводле афіцыйных звестак, перамогу ў першым туры атрымаў Аляксандр Лукашэнка.

Перадвыбарчае становішча Выбары адбыліся паводле двойчы змененай пасродкам рэферэндумаў Канстытуцыі 1994 года. У выніку першага ў 1996 годзе адбылося пашырэнне паўнамоцтваў прэзідэнта і ператварэнне парламента ў дзвюхпалатны. У выніку другога ў 2004-ым знялі абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. Ад часу ўвядзення ў 1994 годзе пасаду прэзідэнта Беларусі займаў Аляксандр Лукашэнка. Лад прэзідэнцкай рэспублікі даваў яму права на: роспуск абедзвюх палат парламента; выданне дэкрэтаў, якія маюць сілу закона; прызначэнне 6 з 12 суддзяў, уключна са старшынёй, і здыманне ўсіх суддзяў Канстытуцыйнага суда; прызначэнне і здыманне ўсіх суддзяў астатніх судоў Беларусі, у тым ліку Вярхоўнага.

Большасць з 15 улічаных партый падтрымлівалі Лукашэнку. Апазіцыя дзейнаму прэзідэнту не мела ніводнага прадстаўніка ў складзе абедзвюх палат парламент. Свабода сходаў і выказ меркаванняў абмяжоўваліся ўжо больш за дзесяцігоддзе. Урад таксама абмяжоўваў дзейнасць апазіцыйных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь касавала ўлік грамадскіх аб’яднанняў, што не адпавядалі патрабаванню артыкула 272 Грамадзянскага кодэксу аб наяўнасці юрыдычнага адрасу ў нежылым будынку. Артыкул 193 Крымінальнага кодэксу (КК) прадугледжваў зняволенне да 2 год за ўдзел у мерапрыемствах няўлічаных грамадскіх рухаў.

Прававыя ўмовы Прэзідэнт абіраўся на 5 год. Для правядзення правамоцных выбараў у адзін тур патрабаваўся ўдзел 50 % уключаных у спісы выбаршчыкаў і набор адным з вылучэнцаў больш, як паловы пададзеных галасоў. Унесеныя 4 студзеня 2010 года ў Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь (ВК) папраўкі прадугледжвалі: паведамленне вылучэнцамі аб ладжанні сходаў за 2 дні да правядзення; перадачу абмеркаванняў між вылучэнцамі праз урадавыя сродкі масавай інфармацыі; стварэнне прыватных перадвыбарных фондаў; складанне пратаколу па сканчэнні кожнага з 5 дзён датэрміновага галасавання; прынамсі 30 % месцаў ва ўчастковых (УВК) і тэрытарыяльных выбарчых камісіях (ТВК) для прадстаўнікоў партый і грамадскіх аб’яднанняў; аспрэчанне пастановаў УВК і ТВК у судзе адпаведнага ўзроўню.

Артыкул 4 ВК пазбаўляў права голасу і выбрання асоб у дасудовым зняволенні. Паводле артыкула 60 ВК раней судзімым грамадзянам забаранялася вылучацца ў прэзідэнты. УВК не абавязваліся падлічваць галасы ўслых і паказваць бюлетэні назіральнікам. ВК не вымагаў выдання папярэдніх і канчатковых вынікаў выбараў з разбіўкаю да ўчасткаў.

Падрыхтоўка thumb|200px|Запрашэнне на выбары Выбары ладзілі выбарчыя камісіі: цэнтральная (ЦВК), 155 тэрытарыяльных і 6390 участковых. 45 выбарчых участкаў працавала пры дыпламатычных прадстаўніцтвах Беларусі за мяжой.

ЦВК працавала на сталай аснове і складалася з 12 асоб, першую палову з якіх прызначыў Лукашэнка, другую — ускосна абіраемы Савет Рэспублікі. Тэрмін паўнамоцтваў камісіі складаў 5 гадоў і ў тагачасным складзе сканчаўся ў 2012 годзе, аднак прэзідэнт мог распусціць яе датэрмінова. На пасяджэнні 9 лістапада ЦВК выказала падтрымку дзейнаму прэзідэнту і падчас выбараў бараніла яго зацікаўленасці. Кожнаму ўлічанаму вылучэнцу далі права прызначыць свайго прадстаўніка з дарадчым голасам для ўдзелу ў пасяджэннях ЦВК. Ім дазвалялася знаёміцца з дакументамі камісіі. Пастановы аб тэхнічных баках падрыхтоўкі выбараў на сайце ЦВК не публікаваліся.

Пры прызначэнні складу ТВК мясцовыя ўлады вылучылі: 44 % месцаў прадстаўнікам грамадскіх аб’яднанняў; 6 % — прадстаўнікам партый.

З 781 вылучэнца ад пралукашэнкаўскіх згуртаванняў у склад ТВК дапусцілі 729 (93 %). З 72 апазіцыйных — 14 (20 %), якія склалі 0,7 % ад агульнай колькасці членаў ТВК. Чыноўнікі складалі большасць у ТВК і кіравалі іх працаю. З 25 492 вылучэнцаў ад пралукашэнкаўскіх згуртаванняў у склад УВК дапусцілі 23 689 (93 %). З 1073 вылучэнцаў ад апазіцыйных — 183 (17 %), якія склалі 0,26 % ад агульнай колькасці членаў УВК.

Улік выбаршчыкаў Зводнага спісу выбаршчыкаў на ўзроўні вышэйшым за ўчастак не існавала, як і папярэджання шматразовых уліку выбаршчыкаў і галасавання. УВК выдалі спісы выбаршчыкаў 3 снежня, аднак з улікам перапісу 2009 года ў спісы не ўнеслі 300 тысяч выбаршчыкаў.

Улік вылучэнцаў Правам вылучэння на пасаду прэзідэнта валодалі старэйшыя за 35 гадоў грамадзяне, якія стала пражывалі ў краіне прынамсі 10 гадоў перад выбарамі. Вылучэнне праводзілася ініцыятыўнымі групамі колькасцю не менш як у 100 выбаршчыкаў шляхам збору 100 тысяч подпісаў. Партыям не дазвалялася мець вылучэнцаў. ТВК не дазвалялі назірання за праверкаю сапраўднасці пададзеных за вылучэнцаў подпісаў, якую праводзілі цягам 10 дзён. Кіраўнікі ўрадавых устаноў змушалі падначаленых падпісвацца ў падтрымку Лукашэнкі і пагражалі звальненнем за збор подпісаў за іншых вылучэнцаў. ЦВК адмовіла ва ўліку Уладзіміру Правальскаму на падставе колькасці несапраўдных подпісаў. 18 лістапада ўлік прайшлі 10 вылучэнцаў.

Прэтэндэнт Пасада Ініцыятыўная група Подпісы за вылучэнне, тыс. Колькасць, чал. Кіраўнік Здадзена Прынята Дзмітрый Вус Дырэктар ТДА «Трывіюм» 1354 Уладзімір Калганаў 110 753 104 102 Рыгор Кастусёў Намеснік генеральнага дырэктара ТАА «Асвейская будаўнічая кампанія» 1306 Аляксей Янукевіч 107 083 100 870 Аляксандр Лукашэнка Прэзідэнт Беларусі 8403 Аляксандр Радзькоў 1 113 014 1 110 149 Алесь Міхалевіч Юрысконсульт ПУП «Агенцтва перакладаў і юрыдычных паслуг Міхалевіча» 1795 Юрый мелашкевіч 120 531 111 699 Уладзімір Някляеў Выканаўчы дырэктар грамадскага аб’яднання «Клопат» 3271 Андрэй Дзмітрыеў 193 829 180 073 Яраслаў Раманчук Выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра «Стратэгія» 1461 Анатоль Паўлаў 128 699 123 206 Віталь Рымашэўскі Намеснік старшыні РГА «Хрысціянская дзелавая ініцыятыва» 1700 Павел Севярынец 105 318 102 817 Андрэй Саннікаў Палітычны аглядальнік газеты «Народная Воля» 2003 Уладзімір Кобец 150 168 142 023 Мікалай Статкевіч Пенсіянер 1547 Мікалай Статкевіч 117 989 111 159 Віктар Цярэшчанка Старшыня Савету Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва 1301 Уладзімір Гурын 122 520 109 012

+ Выбылыя ўдзельнікі Прэтэндэнт Ініцыятыўная група Падстава Колькасць, чал. Кіраўнік Пётр Барысаў 110 Святлана Супрун Адмовіўся ад удзелу ў выбарах на карысць Віталя Рымашэўскага Сяргей Гайдукевіч 10 443 Анатоль Хішчанка Адмовіўся ад удзелу ў выбарах Юрый Глушакоў 244 Дзмітрый Кучук Ілья Дабратвор 1 Ілья Дабратвор Недастатковая колькасць членаў ініцыятыўнай групы; узрост < 35 гадоў Сяргей Іваноў 129 Кацярына Целеш Не здаваў подпісы Іван Кулікоў 107 Валерый Лемешаў Не здаваў подпісы Уладзімір Правальскі 187 Алег Правальскі Сяргей Рыжоў 123 Данііл Гітцовіч Адмовіўся ад удзелу ў выбарах Наталля Старыкава 30 Сяргей Кротаў Недастатковая колькасць членаў ініцыятыўнай групы

Перадвыбарчае агітаванне thumb|Мікалай Статкевіч Усе вылучэнцы ладзілі сходы, сустрэчы з выбаршчыкамі і абходы дамоў. Кастусёў, Някляеў, Раманчук, Саннікаў і Статкевіч сутыкаліся з адмовамі друкарняў прымаць замовы на выданне ўлётак па прычыне ціску з боку Камітэту дзяржаўнае бяспекі. Агітавальнікі за Някляева, Раманчука, Рымашэўскага і Саннікава падвяргаліся пераследу з боку міліцыі. 24 лістапада ў Мінску падчас распаўсюджвання ўлётак быў збіты агітавальнік Саннікава. 8 снежня міліцыя канфіскавала ўлёткі Статкевіча. Цягам агітавання ЦВК вынесла папярэджанні Рымашэўскаму і Статкевічу, Генеральная пракутарура — Някляеву, Саннікаву, Раманчуку, Рымашэўскаму і Статкевічу. Найбольш агітацыйных мерапрыемстваў правялі Някляеў і Саннікаў.

Асноўным перадвыбарчым мерапрыемствам стаў 4-ы Усебеларускі народны сход з удзелам Лукашэнкі. Яго дэлегаты атрымалі за ўдзел бытавую тэхніку. Па-за сталіцай агітаванне за Лукашэнку праводзілася аб’яднаннем «Белая Русь», што выкарыстоўвала будынкі мясцовых органаў улады ў якасці выбарчых штабоў. Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта ўваходзілі ў склад мясцовых агітавальных каманд Лукашэнкі. Кіраўнікі ідэалагічных аддзелаў урадавых прадпрыемстваў у Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях схілялі супрацоўнікаў да наведвання агітацыйных мерапрыемстваў Лукашэнкі ў абмен на аплачаны непрацоўны час, як і да датэрміновага галасавання за яго.

Значныя сродкі ў свае перадвыбарчыя фонды ад грамадзян і юрыдычных асоб прыцягнулі Лукашэнка, Някляеў і Саннікаў. Кожны вылучэнец таксама атрымаў на друк улётак па 2300 «базавых адзінак» грошай (80,5 млн рублёў; каля 19 500 еўра). Артыкул 48 ВК абмяжоўваў асабістыя выдаткі вылучэнцаў на перадвыбарчыя мерапрыемствы 50 «базавымі адзінкамі» (прыблізна €420), паступленні ад грамадзян — 10-цю (прыблізна €85), ад юрыдычных асоб — 30-цю (прыблізна €255). Выдаткі вылучэнца са сродкаў асабістага перадвыбарчага фонду не маглі перавышаць 3000 «базавых адзінак» (103 мільёны рублёў; прыблізна 25 300 €). Вылучэнец Падтрымка ў кастрычніку Вус 1,9 % Кастусёў 2,8 % Лукашэнка 48,2 % Міхалевіч 6,4 % Някляеў 16,8 % Раманчук 6,1 % Рымашэўскі 4 % Саннікаў 8,6 % Статкевіч 5,8 % Цярэшчанка 2,5 %

Вяшчанне thumb|Уладзімір Някляеў У краіне дзейнічала 77 тэлевізійных станцый, 9 інфармацыйных агенцтваў і больш за 1300 друкаваных выданняў. Аднак дзяржава кіравала агульнакраёвымі вяшчальнымі прадпрыемствамі і сеткамі распаўсюджвання друкаваных выданняў. Закон аб СМІ, што набыў моц у лютым 2009 года, абмяжоўваў правы на атрыманне, захоўванне і распаўсюджанне інфармацыі. Артыкулы 367 і 368 КК прадугледжвалі зняволенне да 5 год за паклёп, зняслаўленне і абразу кіраўніка дзяржавы. Рашэнне ЦВК № 82 ад 14 кастрычніка 2010 года аб асвятленні выбараў СМІ надавала вылучэнцам па гадзіне бясплатнага эфірнага часу і па 5 друкаваных палосаў (аркуш А3) у 4 агульнакраёвых і 7 мясцовых газетах. Упершыню з 1994 года ў прамым эфіры між вылучэнцамі, аднак без удзелу Лукашэнкі, праводзілася два абмеркаванні — адно па тэлебачанні, другое на радыё.

Падчас вечаровых навін 6 і 7 снежня «АНТ», «Першы нацыянальны тэлеканал» і «Сталічнае тэлебачанне» ў прамым эфіры перадавалі трохгадзінны выступ Лукашэнкі на 4-ым Усебеларускім народным сходзе. Зварот Лукашэнкі размясцілі на першай старонцы газетаў, тады як іншых вылучэнцаў — на ўнутраных старонках, што пярэчыла артыкулу 46 ВК. Рэдактары дамагаліся цэнзуры зваротаў апазіцыйных вылучэнцаў. 22 лістапада Някляеў звярнуўся ў ЦВК з нагоды перадузятасці ўрадавага вяшчання на карысць Лукашэнкі. Аднак ЦВК заявіла, што артыкул 25 Закона аб прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ад 21 лютага 1995 года дае яму на гэта права.

Скаргі thumb|Яраслаў Раманчук Да дня выбараў у суды паступіла 105 скаргаў на спосаб утварэння УВК і ТВК мясцовымі органамі ўлады. Суды адхілілі ўсе скаргі без права далейшага абскарджання іх пастановаў у вышэйшых судах. Заканадаўства не прадугледжавала абскарджанне вынікаў выбараў у судзе. Да выбараў ЦВК атрымала 421 скаргу, усе з якіх адхіліла без належнага юрыдычнага тлумачэння. Толькі 5 спраў разглядаліся не аднаасобна старшынёю і сакратаром камісіі. Вярхоўны суд адхіліў скаргу на адмову ЦВК ва ўліку вылучэння Правальскага.

ЦВК адхіліла без разгляду ўсе скаргі пададзеныя ў дзень выбараў. 22 снежня Кастусёў звярнуўся ў ЦВК для аспрэчання вынікаў выбараў. 24 снежня ЦВК адхіліла яго зварот. 3 студзеня 2011 года Кастусёў падаў скаргу на адмову ЦВК у Вярхоўны суд, якую той адхіліў 6 студзеня на падставе непадсуднасці пастановы ЦВК. 10 студзеня Беларускі Хельсінкскі камітэт таксама падаў у Вярхоўны суд пазоў аб аспрэчванні вынікаў выбараў, які той зноў адхіліў па тоеснай прычыне.

Назіранне