Музей баявой славы — музей у Полацку, філіял НПГКМЗ. Прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

Гісторыя Музей быў створаны ў 1971 годзе па ініцыятыве супрацоўнікаў Полацкага краязнаўчага музея В. І. Траццякова і В. А. Купрыянава. У 1985 годзе праведзена рээкспазіцыя, і 7 мая 1985 года музей зноў адкрыты для наведвальнікаў. З 2001 года Музей баявой славы ператвораны ў філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка.

Адчынены летам 2025 г.

Канцэпцыя Музей раскрывае гісторыю Полацкага ўмацаванага раёна, абарону Полацка (27 чэрвеня  — 16 ліпеня 1941 года), жыццё на Полатчыне ў перыяд акупацыі (ліпень 1941 — ліпень 1944 гадоў), дзейнасць падпольных арганізацый і партызанскі рух у Полацка-Лепельскай партызанскай зоне, удзел палачан у бітвах Вялікай Айчыннай вайны, Полацкай наступальнай аперацыі 28 чэрвеня — 4 ліпеня 1944 года.

Гл. таксама Полацкі ўмацаваны раён Полацка-Лепельская партызанская зона Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева (У. В. Мельнікаў) Аперацыя «Зімовае чараўніцтва» Карная аперацыя «Веснавое свята» Аперацыя «Зорачка»

Літаратура Музеі Беларусі=Museums Belarus: Інфармацыя аб музеях сістэмы Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь / Склад. А. Б. Сташкевіч [і інш.]; Пер. з бел. мовы А. Б. Сташкевіч, В. У. Мірончык. — Мн.: Беларусь, 2001. — 272. Полацк музейны: альбом = Полоцк музейный = Museums of Polotsk: фотаальбом / аўт.-ўклад.: Т. А. Джумантаева, М. М. Ільніцкі, фота I.Ў. Супранёнка, пер. на англ. мову Ю. В. Бажэнаў. — Мн.: Беларусь, 2006. — 282 с.

Спасылкі Афіцыйны сайт Музея баявой славы (

Катэгорыя:Музеі Полацка Катэгорыя:З’явіліся ў 1971 годзе

Зноскі