Tiuna — шматмэтавы аўтамабіль, выраблены прадпрыемствам CAVIM для Узброеных сіл Венесуэлы. Машына спраектавана на платформах URO і HUMVEEhttps://web.archive.org/web/20080313081743/http://www.minci.gob.ve/reportajes/2/174514/vehiculos_tiunauna_experienciaenezolana.html. Існуе ў ваенных і грамадзянскіх версіяхhttp://www.motorpasion.com/todoterrenos/tiuna-los-hummve-venezolanos.

Серыйная вытворчасць пачалася ў 2004 годзе. Аўтамабіль мае 90% камплектуючых вытворчасці Венесуэлы.

Tiuna вырабляецца ў наступных мадэлях: Стандартная мадэль: мае чатыры мацаванні, адно для 12,7-мм кулямёта Browing M2HB-QCB і яшчэ два для 7,62x51-мм кулямётаў FN-Mag і чацвёртае для двух супрацьтанкавых рэактыўных установак Saab Bofors Dynamics AT-4, умяшчае да 7 чалавек. Супрацьтанкавая мадэль (UR-106): усталёўваецца 106-мм безадкатная гармата M-40 A1 з лазерным прыцэлам або ракетная ўстаноўка IMI MAPATS-2. У некаторых версіях маецца кулямёт калібра 7,62 мм, чатыры супрацьтанкавыя ракеты AT-4, дзве зенітныя ракеты IGLAS/S. Камандзірская машына. Зенітная платформа: прызначана для ўсталявання розных зенітных сістэм, у тым ліку RBS-70 Robosystem, MBDA Mistral і ZU-23-a. Машына сувязі: абсталявана сродкамі сувязі. Машына для барацьба з масавымі беспарадкамі: перавозіць да 12 чалавек. Транспартная мадэль. Медыцынская машына. Бензавоз.

Машына выкарыстоўваецца Венесуэлай, Балівіяй, Кубай і Эквадорам.

Крыніцы

Спасылкі Official Site - (Archived)

Катэгорыя:Узброеныя сілы Венесуэлы Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта