«Шарада» (; ЗША, 1963) — рамантычны дэтэктыў кінарэжысёра Стэнлі Донена. Галоўныя ролі выканалі Одры Хепбёрн і Кэры Грант (адно з апошніх з’яўленняў 59-гадовага акцёра на экране). Намінацыя на прэмію «Оскар» за лепшую песню (Charade). У 2002 годзе быў пастаўлены рэмэйк «Праўда пра Чарлі».
Сюжэт Маладая жанчына Рэджына Лэмперт (Одры Хепбёрн) не вельмі шчаслівая ў шлюбе і нават задумваецца пра развод. Вярнуўшыся з гарналыжнага курорта ў Парыж, дзе яна працуе перакладчыцай-сінхраністкай у ЮНЕСКА, Рэджына даведаецца, што яе муж Роберт забіты (скінуты з цягніка), але перад гэтым ён прадаў усю іх маёмасць на агульную суму каля 250 тысяч долараў. Грошы ні пры ім, ні ў цягніку не знайшлі. Парыжская паліцыя наогул схільная лічыць маладую ўдаву асноўнай падазронай.
Нейкі амерыканец, які запрасіў місіс Лэмперт у амбасаду ЗША і які прадставіўся містэрам Барталам’ю (Уолтар Матаў), уводзіць Рэджыну ў курс гэтай цёмнай справы. Высвятляецца, яе былы муж падчас вайны служыў у разведцы і разам з чатырма саслужыўцамі прысвоіў чвэрць мільёна долараў, прызначаных для падтрымкі французскага Супраціву. Але будучы муж Рэджыны ўтаіў гэтыя грошы ад сваіх саўдзельнікаў, і зараз яго былыя калегі спрабуюць знайсці і вярнуць іх. І яны ўпэўненыя, што ўдава ведае, дзе яны, і рана ці позна навядзе іх на здабычу. Рэджына падвяргаецца сур’ёзнай і цалкам рэальнай небяспецы, таму дапамога і падтрымка іншага амерыканца — Пітэра Джошуа (Кэры Грант), з якім яна пазнаёмілася на адпачынку і запрасіла працягнуць знаёмства ў Парыжы, — даводзіцца вельмі дарэчы. Неўзабаве з’яўляюцца самі саўдзельнікі мужа, аднак справа яшчэ больш заблытваецца, калі яны адзін за адным пачынаюць гінуць.
Рэджына — моцная духам і рашучая жанчына, зусім не схільная да істэрыкі. Але яна разумее — зрабіць штосьці ў адзіночку яна не ў сілах, неабходна вырашыць, каму можна даверыцца. І вось гэта і аказваецца самым складаным…
У ролях Одры Хепбёрн — Рэджына Лэмперт Кэры Грант — Пітэр Джошуа, ён жа Аляксандр Дайл, ён жа Адам Кэнфілд, ён жа Браян Крукшэнк Уолтэр Матау — Гамільтан Барталам’ю, ён жа Карсан Дайл Джэймс Коберн — Тэкс Пэнтолаў Джордж Кенэдзі — Герман Скобі Нед Глас — Леапольд Гідэон Жак Марэн — інспектар Эдуар Гранп’ер Дамінік Міно — Сільві Годзе Томас Чэлімскі — Жан-Луі Гадэ
Катэгорыя:Фільмы ЗША 1963 года Катэгорыя:Кінакамедыі 1963 года Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Дэтэктыўныя фільмы ЗША