Пульхер (Hemigrammus pulcher) — від акварыумных рыб сямейства .
Апісанне
Дасягаюць даўжыні 5 — 6 см. Цела карычнявата-зеленаватае з серабрыстым, блакітным ці зялёным адценнем (залежыць ад асвятлення). Спінка цямнейшая за брушка. Ніжэй сярэдняй лініі, ад анальнага да хваставога плаўніка знаходзіцца клінападобная блакітнавата-чорная пляма з ярка-залацістай палоскай пад ёй. Ззаду жабернай накрыўкі невялікая бліскучая блакітная, а за ёй — медна-чырвоная плямы. Спінны, анальны і хваставы плаўнікі чырванаватыя.
Распаўсюджанне У прыродзе распаўсюджаная ў басейне верхняга і сярэдняга цячэння ракі Амазонкі на тэрыторыі Перу, магчыма таксама ў Бразіліі і Калумбіі.
Утрыманне ў няволі
У Еўропу завезены ў 1930-я, у СССР — у 1950-я. Акварыумная рыба.
Гадуюць у так званых «акварыумах трапічнага лесу», але з больш свежай і багатай кіслародам вадой. Тэмпература 22-28 °C, кіслотнасць 5,0-7,0.
Разводзіць складана, бо бацькі могуць зжэрці яйкі. Патрабуюць мяккай слабакіслай вады. Яйцы звычайна вылупляюцца за 20-24 гадзіны.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Aquatic Community on care Aquatic Community on breeding Filaman.ifm-geomar.de AquaArticles
Катэгорыя:Акварыумныя рыбы Катэгорыя:Прэснаводныя рыбы Катэгорыя:Рыбы Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Харацыніды