Vehículo Anfibio de Exploración (VAE, «Amphibious Exploration Vehicle») — праект французска-аргенцінскага бронетранспарцёра, распрацаванага ў 1970-х гадах.

Гісторыя Вытворчасць бранятэхнікі ў Аргенціне спынілася пасля прыпынення вытворчасці танкаў Nahuel у 1940 годзе. У 1960 годзе быў падрыхтаваны план Europa, які прадугледжваў аднаўленне вытворчасці бранятэхнікі. У 1968 годзе па ліцэнзіі французскіх фірмаў на верфі Astarsa былі выраблены лёгкія танкі АМХ-13. Да 1970-х гадоў Аргенціна стала другім па велічыні вытворцам зброі ў Лацінскай Амерыцы (пасля Бразіліі), вырабляючы караблі, ваенныя самалёты і вінтоўкі. У той жа час урад спрабаваў вырабляць яшчэ ўласную бранятэхніку. У 1974 годзе заходненямецкая фірма Thyssen-Henschel атрымала кантракт на распрацоўку сярэдняга танка TAM і баявой машыны пяхоты TAM VCTP. У студзені 1979 года дзяржаўная кампанія TEMSA замовіла ў французскіх кампаній Renault і Panhard стварэнне прататыпаў колавага бронетранспарцёра для аргенцінскай арміі. Panhard супрацоўнічаў з аргенцінскай кампаніяй Talleres Electromecánicos Norte SA (TENSA), а Renault — з Astilleros Argentinos Río de la Plata SA.

Кантракт прадугледжваў пабудову 1000 адзінак, якія меркавалася сабраць на заводзе TENSA ў Кордаве. Першым быў прадстаўлены бранявік ад Renault, створаны на базе VAB. Пазней свой прататып прадставіла кампанія Panhard. Затым машыны прайшлі выпрабаванні на перасечанай, горнай і балоцістай мясцовасці. Выпрабаванні прайшлі паспяхова, але краіна неўзабаве была ўцягнута ў Брудную вайну, з-за якой паўсталі фінансавыя цяжкасці, што прывялі да спынення праекта.

Апісанне VAE быў прызначаны для транспарціроўкі людзей на поле бою. Браня абараняла пасажыраў і экіпаж ад стрэлаў калібрам да 7,62 мм і ад мін.

Браня сталёвая. Машына абсталявана РХБ абаронай, кандыцыянерам і вогнетушыльнікамі. Экіпажа складаецца з трох чалавек. БТР здольны перавозіць да 10 пяхотнікаў у поўнай экіпіроўцы. Вежа важыць 900 кг і размешчана за маторным адсекам у цэнтры корпуса.

VAE ўзброены 20-мм гарматай Rheinmetall Rh-202. Боекамплект складае 130 стрэлаў. Акрамя таго, машына мае два 7,62-мм кулямёта па 1000 стрэлаў.

Варыянты VAE-1 (6×6) — варыянт бронемашыны ад Renault. VAE-2 (4×4) — варыянт бронемашыны ад Panhard.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бронетранспарцёры Катэгорыя:Бранятэхніка Францыі