Валерый Мікалаевіч Філатаў (22 лістапада 1946, Нойштрэліц, Савецкая зона акупацыі Германіі — 13 ліпеня 1999) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1997).

Біяграфія У 1970 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча. З 1973 года ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі. З 1978 года ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача. З 1980 года ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. У 1985 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР за ролю Дзерваеда ў спектаклі «Радавыя» Дударава.

Творчасць

Ролі ў тэатры

Магілёўскі тэатр

«Несцерка» В. Вольскага — Несцерка «Ідыёт» паводле Ф. Дастаеўскага — Лебедзеў «Разгром» паводле А. Фадзеева — Левінсон

Рускі тэатр

«Трохграшовая опера» Б. Брэхта — Браўн «Адзіны наследнік» Ж. Ф. Рэньяра — Жэронт «Мальер» М. Булгакава — Мальер «Апошнія» М. Горкага — Іван Каламійцаў

Тэатр юнага гледача

«Подых навальніцы» паводле І. Мележа — Апейка

Тэатр імя Янкі Купалы

«Тутэйшыя» Я. Купалы — Спічыні «Вежа» А. Дударава і А. Жука — Андрон «Парог» А. Дударава — Мікола «Памінальная малітва» Р. Горына паводле Шолам-Алейхема — Сцяпан «Страсці па Аўдзею» («Крык на хутары») У. Бутрамеева — Зуёк «Вечны Фама» У. Бутрамеева паводле Ф. Дастаеўскага — Растанёў «Жанчына з мора» Г. Ібсена — Вангель «Чароўная ноч» С. Мрожака — Дарагі калега «Радавыя» А. Дударава — Дзерваед «Рэвізор» М. Гогаля — Восіп «Лес» А. Астроўскага — Шчасліўцаў «Бура» У. Шэкспіра — Калібан «Тарцюф» Мальера — Тарцюф

Крыніцы

Літаратура