Ян Ві́херт (2 ліпеня 1737—1791) — драматург і педагог у Вялікім Княстве Літоўскім.
Біяграфія З дробнамаёнткавай шляхецкай сям’і з абшараў Беларусі. У 1756—1758 гадах вучыўся ў Слуцкім калегіуме. Выкладаў рыторыку ў Бабруйскім (1758—1760) і Полацкім (1763—1765) калегіумах. У 1765—1769 гадах вучыўся ў езуіцкіх навучальных установах у Полацку і Варшаве. Пасля 1773 года выкладаў рыторыку і права ў віленскай акруговай школе.
Аўтар трагедый на польскай мове «Тэадор» (пастаўлена ў Пінску, 1764), «Любоў да айчыны, або Фемістокл» (пастаўлена ў Бабруйскім школьным тэатры, 1768), «Белізарый» (выдадзена ў Варшаве, 1787), з сюжэтамі ўзятымі з антычнай гісторыі. У творах Віхерта выявіліся ідэі ранняга Асветніцтва.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Эпоха Асветніцтва