Рызактаніёз — група грыбковых захворванняў раслін, якая выклікаецца глебавымі грыбкамі роду . Першапачаткова быў вядомы толькі адзін узбуджальнік — (), адсюль і назва хваробы. Пазней высветлілася, што гэта захворванне часам выклікаецца і іншымі відамі грыбоў.
паразітуе больш чым на 300 відах раслін, Zbigniew Weber (red.), Fitopatologia. Choroby roślin uprawnych, t. 2, Poznań: PWRiL, 2011, ISBN 978-83-09-01077-7, у тым ліку: на цукровых бураках, кукурузе, бульбе, рапсе, збожжавых, памідорах, капусце і іншых. Некаторыя хваробы, якія ён выклікае, маюць свае назвы, напрыклад, , бурая каранёвая гніль. Астатнія як правіла, апісваюцца як рызактаніёзы, напрыклад, рызактаніёз бульбы, перцу, фасолі і г. дGerard Meudec, Jean-Yves Prat, Denis Retournard, Choroby i szkodniki warzyw, Warszawa: Oficyna Wydawnicza «Delta W-Z», ISBN 83-7175-543-0.
Rhizoctonia solani сустракаецца ў глебе, галоўным чынам, у выглядзе споравых склероцыяў, значна радзей у выглядзе міцэлію. Крыніцай інфекцыі таксама могуць быць заражаныя клубні, карані або насенне. Склероцыі могуць выжываць у глебе шмат гадоў. Інфекцыя распаўсюджваецца падчас агратэхнічных работ. Яна пачынае развівацца пад уздзеяннем хімічных рэчываў, што вылучаюцца раслінай падчас росту або ўтвараюцца пры раскладанні арганічных раслінных рэшткаў. Яна можа пранікаць у расліну як праз натуральныя адтуліны і пашкоджанні эпідэрмісу, так і праз здаровы эпідэрміс, раствараючы ферменамі кутыкулу, якая яго абараняе. У асноўным пашкоджвае падземныя часткі расліны і наземныя часткі парасткаў. Сімптомы бачныя ў выглядзе карычневых плям, часта паглыбленых. Гэта прыводзіць да паслаблення росту ўсходаў і гібелі некаторых з іх. Пашкоджанне міцэліем праводзячых пучкоў выклікае парушэнні транспарту вады, мінеральных соляў і асімілятаў, што прыводзіць да гібелі частак раслін. Асабліва моцна пашкоджваюцца рызактаніёзам маладыя і хуткарослыя расліны.
Некаторыя віды рызактаніёзаў
рызактаніёз альстрамерыі () рызактаніёз спаржы (Rhizoctonia solani) рызактаніёз плюшча (Rhizoctonia solani) Рызактаніёз фасолі (Rhizoctonia solani) рызактаніёз буракоў (Rhizoctonia solani) рызактаніёз цэлозіі (Rhizoctonia solani) рызактаніёз цынерарыі (Rhizoctonia solani) рызактаніёз хрызантэмы (Rhizoctonia solani) рызактаніёз вяргіні (Rhizoctonia solani) рызактаніёз фуксіі (Rhizoctonia solani) рызактаніёз гіпсафілы (Rhizoctonia solani) рызактаніёз гваздзіка (Rhizoctonia solani) рызактаніёз гіяцынта (Rhizoctonia solani) рызактаніёз касача (Rhizoctonia solani) рызактаніёз кактуса (Rhizoctonia solani) рызактаніёз ляўкоі (Rhizoctonia solani) рызактаніёз лілеі (Rhizoctonia solani рызактаніёз люцэрны (Rhizoctonia solani) рызактаніёз морквы (, ) рызактаніёз соі (Rhizoctonia solani) рызактаніёз цюльпана (Rhizoctonia solani) рызактаніёз анемоны () рызактаніёз бульбы (Rhizoctonia solani) і іншыя.
Меры аховы Ахоўныя меры ад рызактаніёзу прадугледжваюць:
выкарыстанне пры пасеве або пасадцы свабодных ад хваробы клубняў і насення, апрацаваных фунгіцыдамі, севазварот раслін, выбар участкаў з пранікальнай і добра прапускальнай глебай для вырошчвання, тэрмічная або хімічная дэзінфекцыя субстрату ў цяпліцах, апырскванне раслін або ўнясенне ў глебу фунгіцыдаў, якія змяшчаюць хлорталаніл, тыяфанат-метыл і іпрадыён, на бульбяных плантацыях, скарачаюць перыяд знаходжання ў зямлі клубняў за кошт пасадкі папярэдне прарошчаных клубняў і выкопвання іх адразу пасля паспяванняJanusz Błaszkowki, Mariusz Tadych, Tadeusz Madej, Przewodnik do ćwiczeń z fitopatologii, Szczecin: wyd. AR w Szczecinie, 1999, ISBN 83-87327-23-9.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Грыбковыя захворванні раслін