Ні́на Анто́наўна Раві́нская () — беларуская артыстка аперэты (сапрана). Заслужаная артыстка РСФСР (1958), заслужаная артыстка Беларусі (2001).
Біяграфія З 1946 года працавала ў тэатрах музычнай камедыі ў Расіі. У 1949—1951 гадах салістка Беларускай дзяржаўнай эстрады. З 1968 года салістка Магілёўскага абласнога тэатра музычнай камедыі. У 1970 годзе скончыла Маскоўскі музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных. З 1970 года ў Беларускім дзяржаўным музычным тэатры.
Творчасць
Партыі «Паўлінка» Ю. Семянякі — Альжбета, Агата «Несцерка» Р. Суруса — Мальвіна «Судны час» Р. Суруса — Паліна «Дзяніс Давыдаў» А. Мдывані — Васіліса «Вяселле ў Малінаўцы» Б. Аляксандрава — Соф’я «Бабскі бунт» Я. Пцічкіна — Марфа «Трубадур і яго сябры» Г. Гладкова — Атаманша «Пацалунак Чаніты» Ю. Мілюціна — Анжэла «Мая жонка — ілгуння!» У. Ільіна і У. Лукашова — міс Петынгтан «Хітрамудрая закаханая» А. Рабава — Беліса «Цыганскае каханне» Ф. Легара — графіня Ілона «Вясёлая ўдава» Ф. Легара — Праскоўя «Сільва» І. Кальмана — Ангільда «Баядэра» І. Кальмана — Адэта «Марыца» І. Кальмана — княгіня Бажэна
Крыніцы
Літаратура