Гімнотападобныя (Gymnotiformes) — атрад прэснаводных прамянёвапёрых рыб.

Апісанне Жывуць у водах Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі. Выдзелена 5-6 сямействаў, каля 30 родаў і 134 відаў.

У большасці прадстаўнікоў атрада цела моцна выцягнутае, сціснутае з бакоў, звычайна адсутнічаюць спінны і хваставы (можа быць маленькі) плаўнікі. Характэрна наяўнасць электрычных органаў. Электрычны вугор выкарыстоўвае іх для абароны ад ворагаў, паралізацыі здабычы, лакацыі.

Зноскі

Катэгорыя:Атрады прамянёвапёрых рыб