Джэ́ферсан Ле́рма (; нар. ) — калумбійскі футбаліст, апорны паўабаронца і цэнтральны абаронца англійскага клуба «Крыстал Пэлас» і нацыянальнай зборнай Калумбіі. Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2016 года, які ладзіліся ў Бразіліі.
Кар’ера Клубная Прайшоў падрыхтоўку ў футбольнай школе клуба «Атлетыка Уіла». На пачатку 2013 года юнак быў далучаны да асноўнай каманды клуба, а 30 сакавіка дэбютаваў у айчыннай лізе ў матчы супраць «Мільянарыяс»«Huila y Millonarios no levantaron su juego y por eso empataron 0–0». FutbolRed.. У першы свой сезон згуляў 20 матчаў, а яго клуб у розыгрышы Апертуры спыніўся на 13-м радку. Даволі хутка ігрок замацаваўся ў асноўным складзе, а ў сезоне 2015 года стаў адным з ключавых футбалістаў каманды.
Лерму запрыкмецілі ў Іспаніі, вынікам чаго стала арэнда ў валенсійскі клуб «Левантэ» ў сезоне 2015—2016 гадоў. Лерма хутка прыстасаваўся да дынамічнага стылю новага клуба, а першым голам адзначыўся 7 снежня 2015 года, што дапамагло клуба здабыць адзін пункт у матчы супраць «Эспаньёла» (1:1). Згуляўшы 25 матчаў, бакі дамовіліся аб паўнавартасным пераходзе калумбійца. Ігрок склаў з клубам чатырохгадовы кантракт, а «Атлетыка Уіла» атрымала 600 тысяч еўра«Lerma suma 25 partidos y será granota hasta 2020». Levante-EMV.. Паводле вынікаў сезону «Левантэ» страціў месца ў Ла Лізе, апусціўшыся ў Сегунду. Аднак, ужо праз сезон каманда вярнулася ў эліту, здабыўшы перамогу ў другім дывізіёне. Лерма па вяртанні паўдзельнічаў у гістарычнай перамозе валенсійцаў над «Барселонай», якая скончылася з лікам 5:4 на карысць гаспадароў.
7 жніўня 2018 года Лерма далучыўся да клуба Прэм’ер-лігі «Борнмута» за рэкордныя для клуба 30 мільёнаў еўра«Lerma Signs In Club Record Deal». AFC Bournemouth.. 1 верасня ігрок паклаў пачатак выступы ў Англіі, адгуляўшы 88 хвілін у матчы супраць «Чэлсі», у якім яго каманда зведала паражэнне з лікам 2:0«Chelsea beat Bournemouth 2–0 to extend 100% start in Premier League». BBC Sport.. Калумбіец замацаваўся ў першым складзе ды стаў улюбёнцам шматлікіх заўзятараў клуба. Поруч з камандай ігрок правёў часы ў Прэм’ер-лізе і Чэмпіёншыпе. 8 чэрвеня 2023 года было абвешчана, што англійскі клуб «Крыстал Пэлас» дамовіўся аб асабістых умовах кантракту з Лермам, і што ён далучыцца да клуба 1 ліпеня«Jefferson Lerma to join Palace in July». Crystal Palace F.C... За новы клуб калумбіец згуляў 12 жніўня, а яго клуб перамог у гасцях «Шэфілд Юнайтэд» з лікам 1:0.
Міжнародная Ігрок быў часткай алімпійскай каманды Калумбіі на гульнях 2016 года ў Бразіліі. Тады пад кіраўніцтвам Карласа Рэстрэпа каманда дакрочыла да чвэрцьфіналу. Лерма дэбютаваў за нацыянальную зборную Калумбіі 10 лістапада 2017 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Рэспублікі Карэі«Selección Colombia perdió amistoso contra Corea del Sur». RCN Radio. Ігрок браў удзел у чэмпіянаце свету 2018 года, але ўжо ў першай сустрэчы супраць зборнай Японіі быў выдалены на трэцяй хвіліне«Japan beat 10-man Colombia». BBC Sport..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Калумбіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Калумбіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Атлетыка Уіла Нейва Катэгорыя:Ігракі ФК Левантэ Катэгорыя:Ігракі ФК Борнмут Катэгорыя:Ігракі ФК Крыстал Пэлас