Элізабэт Аспэ (; , — , ) — эстонская пісьменніца.
Біяграфія Нарадзілася восьмым з адзінаццаці дзяцей Мадзіса Аспэ (1820—1889) і яго жонкі Мары (1822—1888). У 1871—1878 гадах вучылася ў жаночай школе ў Пярну. У 1891 годзе пераехала ў Санкт-Пецярбург, дзе працавала ва ўстанове для разумова адсталых дзяцей. У 1892 годзе яна вярнулася ў родны горад, каб гадаваць дзяцей — сваіх і памерлай сястры.
Яе хросным бацькам у літаратуры быў эстонскі публіцыст Ёхан Вальдэмар Янсен. Хроснай маці пісьменніцы была паэтка Элізэ Аўн, з якой яна вяла перапіску ў 1892—1926 гадах, якая захоўваецца ў Музеі эстонскай літаратуры.
Дэбютавала апавяданнем «Enne ukse lukutamist», якое апублікавала ў «Postimees» у 1881 годзе.
Катэгорыя:Паэтэсы Эстоніі