Закукліванне злакаў. — С. 466 — віруснае захворванне раслін сямейства метлюжковых.

Пашкоджвае як культурныя, так і дзікарослыя травы. Найбольш часта сустракаецца закукліванне аўса, выкліканае вірусам Avena virus 1. Гэты ж вірус пашкоджвае пшаніцу, ячмень, кукурузу, проса, рыс, пырнік, мяшэй і іншыя.

Апісанне Закукліванне аўса выяўляецца ў тым, што пашкоджаныя расліны адстаюць у росце (становяцца карлікавымі) і пачынаюць празмерна кусціцца. На расліне ўтвараецца мноства дробных бледных парасткаў; на лісці ўзнікаюць падоўжныя жоўтыя плямы або светла-зялёныя рыскі; суквецці недаразвіты; назіраецца праліферацыя коласу. У пшаніцы і ячменю сімптомамі захворвання з’яўляюцца мазаічнасць лісця і празмернае кушчэнне. У кукурузы — тыя ж прыкметы і скручванне лісця спіраллю. Прадуктыўнасць сельскагаспадарчых культур рэзка падае або адсутнічае зусім.

Пераносчыкам віруса з’яўляецца . Вірус зімуе ў каранях пырніку або палыну, а таксама ў целе зімуючых лічынак цыкады; у насенні і глебе ён не захоўваецца. Увесну, у перыяд вегетацыі травы і вылету цыкады, адбываецца заражэнне раслін вірусам.

Меры барацьбы Для барацьбы з вірусам прымяняюць пасеў у аптымальныя тэрміны, знішчэнне насякомых-пераносчыкаў і пустазельных раслін — рэзерватараў віруса, апырскванне інсектыцыдамі, севазварот.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Захворванні збожжавых Катэгорыя:Вірусныя раслінныя патагены і захворванні