Ваймастверэ () — вёска ў воласці Йыгева павета Йыгевамаа, Эстонія. Размешчана за 105 км на паўднёвы ўсход ад Таліна і за 9 км на паўночны захад ад павятовага і валаснога цэнтра — горада Йыгева. Вышыня над узроўнем мора — 91 метр.

Па тэрыторыі вёскі працякае рака Каавэ. На захад ад Ваймастверэ, каля запаведніка Эндла, знаходзіцца вёска Эндла. На поўдзень ад Ваймастверэ размешчана былая вёска Анурмэ, на паўднёвы захад — былая вёска Цірма (азначаны на карце 1862 г.).

Праз Ваймастверэ праходзіць шаша Тарту-Йыгева-Араветэ. Насельніцтва

Катэгорыя:Населеныя пункты Эстоніі Катэгорыя:Йыгевамаа