FV603 Saracen — шасціколавы бронетранспарцёр, распрацаваны кампаніяй Alvis. Вырабляўся з 1952 па 1976 год.
Апісанне Saracen выкарыстоўваўся ў якасці бронетранспарцёра, браняванай камандзірскай машыны і машыны хуткай дапамогі. Бранявік меў такое ж шасі, як і бронеаўтамабіль FV601 Saladin, аэрадромны аварыйны грузавік Salamander і высокамабільны грузавік Stalwart. Шасі Punt, падвеска і трансмісія H-прывада засталіся аднолькавымі, але рухавік, трансмісія і тармазныя сістэмы значна адрозніваліся.
Машына, акрамя кіроўцы і камандзіра, магла перавозіцца атрад з 9 байцоў. Большасць мадэляў неслі невялікую вежу на даху з кулямётам Browning .30. Таксама магла быць устаноўлена гармата .303 Bren.
Варыянты Mk 1: ранняя версія з невялікай вежай з 3 дзвярыма і адтулінамі для зброі ў вежы. Mk 2: машына з двухдзвернай вежай. Задняя дзверы вежы адкідваюцца і могуць выконваць ролю сядзення для камандзіра. Mk 3: для работы ў гарачым клімаце. Mk 4: толькі прататып. Mk 5: машына з дадатковай бранёй, прызначаная для выкарыстання ў Паўночнай Ірландыі. Mk 6: таксама машына з дадатковай бранёй для Паўночнай Ірландыі.
Аператары БТР выкарыстоўваўся Аўстраліяй, Біяфрай, Брунеем, Інданезіяй, Іарданіяй, Кеніяй, Кувейтам, Ліванам, Маўрытаніяй, Нігерыяй, Катарам, Шры-Ланкай, Суданам, Тайландам, ААЭ, Вялікабрытаніяй, ПАР і ЗША.
Крыніцы
Спасылкі Globalsecurity.org Clash-of-steel.co.uk Warwheels.net Saracen of the San Francisco Police Department SWAT team in action
Катэгорыя:Бранятэхніка Вялікабрытаніі Катэгорыя:Бронетранспарцёры