Hunspell — праграма праверкі правапісу і марфалагічны аналізатар, спраектаваны для моў з багатай марфалогіяй і развітым словаскладаннем, а таксама тых, што маюць складаны знаказбор; першапачаткова прызначалася для венгерскай мовы.
Hunspell заснаваны на MySpell і мае фармат, сумяшчальны са слоўнікам MySpell. У адрозненне ад MySpell, дзе выкарыстоўваецца 8-бітнае кадзіраванне сімвалаў, Hunspell можа выкарыстоўваць слоўнікі ў кадзіроўцы UTF-8 (Unicode).
Выкарыстанне Hunspell ужываюць для праверкі арфаграфіі: OpenOffice.org, шматплатформенны офісны пакет (пачынаючы з версіі 2.0.2 ад 8 сакавіка 2006 г.) Праграмныя прадукты Mozilla: Thunderbird, Firefox (пачынаючы з версіі 3) і SeaMonkey (пачынаючы з версіі 2) WinShell, інтэграванае асяроддзе распрацоўкі (IDE) для TeX / LaTeX у Windows Yudit, тэкставы рэдактар для X Window System gedit, тэкставы рэдактар для GNOME Opera 10, шматплатформенны вэб-браўзер. Google Chrome, вэб-браўзер з адкрытым зыходным кодам, распрацаваны Google Google augments open-source spell-check . The Bat! паштовы кліент ад RITLabs SRL, пачынаючы з версіі 4.0 MacOS X Snow Leopard 10.6, аперацыйная сістэма Apple Inc. OmegaT, камп’ютарны інструмент перакладчыка з адкрытым зыходным кодам. Акрамя таго, падтрымка Hunspell ёсць у бібліятэцы Enchant і ў Emacs.
Hunspell з’яўляецца свабодным праграмным забеспячэннем, распаўсюджваецца на ўмовах трайной ліцэнзіі GPL/LGPL/MPL. Існуюць пераносы альбо абгорткі Hunspell для асноўных платформ і моў праграмавання, такіх як Java Hunspell for Java, PerlHunspell for Perl, PythonHunspell for Python , і .NETHunspell for .NET .
Гл. таксама GNU Aspell MySpell
Спасылкі Афіцыйны сайт Hunspell Моўныя файлы OpenOffice.org Нататкі пры выпуску пакета OpenOffice.org 2.0.2
Катэгорыя:Сістэмы праверкі правапісу Катэгорыя:Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C++ Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Linux Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для macOS Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Windows