Скрабінемоз. — С. 523 — паразітарнае захворванне свойскіх і дзікіх жывёл, выкліканае круглымі чарвямі роду , якія паразітуюць у тоўстым кішэчніку капытных.

Апісанне Найбольш бываюць у авечак (узбуджальнік ) і коз (узбуджальнік ), таксама сустракаецца ў газеляў і іншых жывёл.

Прадстаўнікі роду паразітуюць у тоўстай кішцы жвачных жывёл.

Шлях заражэння аліментарны, жывёлы заглынаюць інвазійныя яйцы з кормам або вадой. Авечкі і козы хварэюць на яго круглы год, часцей за ўсё захворванне выяўляецца вясной.

Распаўсюджанне Скрабінемоз распаўсюджаны ва ўсіх зонах зямнога шара.

Сімптомы і дыягностыка Захворванне можна вызначыць па клінічных сімптомах. Хворыя жывёлы неспакойныя, у іх назіраецца сверб у перыанальнай вобласці, на скуры макаўкі (асновы) хваста расчэсы, ранкі, запаленне.

Дыягназ удакладняюць аваскапіяй перыанальных саскрэбаў.

Лячэнне і прафілактыка У лячэнні выкарыстоўваюць медыкаментозныя сродкі (тэтрамізол, рынтал, мебенвет).

Для прафілактыкі маюць важнае значэнне захоўванне правіл зоагігіены, ізаляванае ўтрыманне жывёл розных узроставых груп.

Крыніцы

Літаратура

Болезни овец. — М., 1863 Кыргыз Совет Энциклопедиясы. Башкы редактор Б. О. Орузбаева. -Фрунзе: Кыргыз Совет Энциклопедиясынын башкы редакциясы, 1980. Том 5. Пирс — Токкана. — 656 б.

Катэгорыя:Захворванні жывёл Катэгорыя:Рабдытыдозы Катэгорыя:Аксіўрыды